Юнацтва (стадыён, Смаргонь)
Смаргонь
Юнацтва — футбольны стадыён у Смаргоні. Максімальная ўмяшчальнасць — 2 625 гледачоў. Хатні стадыён футбольнага клуба «Смаргонь».
Стадыён «Юнацтва» | |
---|---|
Месцазнаходжанне |
Беларусь, Смаргонь |
Рэканструяваны | 2005 |
Уладальнік | Смаргонь |
Хатняя каманда | «Смаргонь» |
Умяшчальнасць | 2 625 месцаў |
Памеры поля | 105×68 |
Пакрыццё | натуральнае |
Стадыён мае дзве трыбуны, адна з якіх накрыта казырком. Поле — натуральны газон. Памеры поля 105×68 метраў.
Рэканструкцыя трыбун стадыёна была завершана ў 2005 годзе. Паўднёвая трыбуна накрыта пластыкавым казырком. Паўночная трыбуна была поўнасцю перабудавана. У 2005 годзе стадыён «Юнацтва» прайшоў працэс ліцэнзавання УЕФА і атрымаў другую катэгорыю. У 2006 годзе арэна прымала фінал жаночага розыгрышу Кубка Беларусі. 14 жніўня 2012 года тут прайшоў матч Кубка рэгіёнаў УЕФА паміж французскай камандай «Пары іль дэ Франс» і «Саюз Тузлы» з Босніі і Герцагавіны.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Профіль стадыёна на pressball.by Архівавана 30 жніўня 2021.