Леанід Ковель (нар. 29 ліпеня 1986, Смаргонь) — беларускі футбаліст, нападнік. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Леанід Ковель
Leonid Kovel.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Леанід Леанідавіч Ковель
Нарадзіўся 29 ліпеня 1986(1986-07-29) (33 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2003 Беларусь РВАР (Мінск) 48 (23)
2004 — 2007 Беларусь Дынама (Мінск) 69 (21)
2007   Украіна Карпаты (Львоў) 29 (12)
2008 — 2010 Расія Сатурн (Раменскае) 37 (0)
2011 Беларусь Дынама (Мінск) 28 (2)
2012 Беларусь Мінск 22 (8)
2013 Казахстан Іртыш (Паўладар) 6 (1)
2013 Беларусь Мінск 9 (2)
2014 Украіна Карпаты (Львоў) 0 (0)
2014 — 2016 Беларусь Мінск 66 (10)
2017 Латвія РФШ (Рыга) 26 (3)
2018 Беларусь Нёман (Гродна) 16 (1)
2019 Беларусь Мінск 23 (0)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2009 Беларусь Беларусь (да 21) 35 (6)
2004 — 2011 Беларусь Беларусь 17 (3)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 снежня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 лістапада 2017.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Пачаў займацца футболам у роднай Смаргоні, пасля трапіў у мінскі РВАР, адкуль перайшоў у «Дынама», дзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў.

У 2007 годзе перайшоў у львоўскія «Карпаты», а пасля, у 2008 годзе, стаў іграком падмаскоўнага «Сатурна» (з гэтым быў звязаны скандал, бо ўкраінскі клуб абвясціў гэты пераход незаконным). У «Сатурне» звычайна гуляў у якасці флангавага абаронцы.

Пасля спынення існавання падмаскоўнага клуба ў студзені 2011 года ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў мінскае «Дынама», але пасля заканчэння сезона 2011 пакінуў клуб, так і не здолеўшы належным чынам праявіць сябе.

У сезоне 2012 выступаў за «Мінск», дзе стаў асноўным нападнікам, за сезон забіў 8 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2013 года перайшоў у казахскі «Іртыш». Спачатку трывала гуляў у аснове, але ў красавіку выбыў з-за траўмы. У ліпені 2013 года вярнуўся ў «Мінск»[1], а ў верасні таго ж года вярнуўся на поле пасля траўмы і замацаваўся ў аснове.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам», але ў лютым 2014 зноў апынуўся ў складзе «Карпатаў»[2]. На гэты раз не правёў ніводнага матча за асноўны склад «Карпатаў», і ў маі 2014 года кантракт з львоўскім клубам быў разарваны[3].

У чэрвені 2014 года трэніраваўся з «Мінскам»[4]. 1 ліпеня 2014 года чарговы раз стаў іграком сталічнага клуба[5]. У «Мінску» стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага ўскрайняга нападніка. У чэрвені-ліпені 2015 года не гуляў з-за траўмы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[6]. У сезоне 2016 заставаўся асноўным іграком мінчан, забіў 7 галоў у чэмпіянаце, чым дапамог камандзе заняць чацвёртае месца.

У студзені 2017 года стаў іграком латвійскага клуба РФШ[7]. Пачынаў сезон 2017 асноўным нападнікам, пазней стаў выхадзіць на замену. У лістападзе 2017 года стала вядома, што РФШ не будзе падаўжыць кантракт з Ковелем[8].

Неўзабаве пасля зыходу Ковеля з РФШ цікавасць да нападніка стаў праяўляць гродзенскі «Нёман». У студзені 2018 года стаў трэніравацца з гродзенскім клубам і ў лютым падпісаў кантракт[9]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе гродзенцаў, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену, а са жніўня ўвогуле перастаў з’яўляцца на полі, у тым ліку з-за траўм. У снежні 2018 года стала вядома, што нападнік пакідае «Нёман»[10].

У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве ў чарговы раз стаў іграком сталічнага клуба[11]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, але пазней стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[12].

МіжнароднаяПравіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009. У 2004 дэбютаваў за нацыянальную зборную.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць