Ігар Уладзіміравіч Трухаў
Ігар Трухаў (нар. 19 жніўня 1976) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Смаргонь».
Поўнае імя | Ігар Уладзіміравіч Трухаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 жніўня 1976[1] (47 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Пачаў кар’еру ў Віцебску. Паспяхова гуляў у некалькіх клубах, у 2001 годзе з «Белшынай» выйграў золата чэмпіянату.
У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск», але ў жніўні 2013 года з-за фінансавых праблем віцебскага клуба перайшоў у «Граніт»[2]. Неўзабаве стаў капітанам мікашэвіцкага клуба. Дапамог «Граніту» выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014.
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[3]. У сезоне 2015 застаўся асноўным апорным паўабаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе, правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. 12 ліпеня 2015 года, вызначыўшыся голам у матчы супраць «Віцебска» (3:2), стаў самым узроставым аўтарам гола ў гісторыі Вышэйшай лігі[4].
У ліпені 2016 года перайшоў у «Нафтан», якому трыма галамі ў сезоне 2016 дапамог захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2017 года перайшоў на трэнерскую працу ў клуб «Смалявічы-СТІ»[5], пры гэтым працягваў з’яўляцца на полі ў якасці іграка. Згуляўшы за смалявіцкі клуб ва ўсіх 30 матчах Першай лігі ў сезоне 2017, дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона пакінуў каманду, канчаткова завяршыўшы кар’еру.
Пазней працаваў у БАТЭ, «Іслачы». У верасні 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Смаргоні»[6].
У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[7].
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Беларусі: 2001
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997
- Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2001, 2009, 2012
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Igor Trukhov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Игорь Трухов перешел в "Гранит"
- ↑ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита"
- ↑ Трухов стал самым возрастным автором гола в истории чемпионатов Беларуси, побив рекорд Солодовникова
- ↑ Игорь Трухов стал помощником Дмитрия Молоша в "Смолевичах-СТИ"
- ↑ В "Сморгони" вновь сменился главный тренер. Теперь Игорь Трухов
- ↑ В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А"