ФК Граніт Мікашэвічы
«Граніт» — беларускі футбольны клуб з горада Мікашэвічы, заснаваны ў 1978 годзе. У 2008—2009 і 2015—2016 гадах клуб выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час гуляе ў Першай лізе.
Граніт | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Поўная назва | ЛРГА «Футбольны клуб „Граніт-Мікашэвічы“» | ||
Заснаваны | 1978 | ||
Горад | Мікашэвічы, Беларусь | ||
Стадыён |
«Палессе», Лунінец Умяшчальнасць: 3136 |
||
Галоўны трэнер | Алег Кароль | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2019 | 9 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
ГісторыяПравіць
Клуб быў заснаваны ў 1978 годзе. З 1994 года пачаў удзельнічаць у чэмпіянаце Беларусі, у 1998 годзе «Граніт» выйшаў у Першую лігу, дзе доўгі час знаходзіўся сярод прэтэндэнтаў на павышэнне і, заняўшы па выніках сезону 2007 другое месца ў Першай лізе, упершыню ў гісторыі прабіўся ў элітны беларускі дывізіён. У 2008 годзе каманда заняла 10-е месца з 16 у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, аднак у наступным сезоне фінішавала перадапошняй і вярнулася ў Першую лігу.
У сезоне 2014, сабраўшы добры склад з вопытных ігракоў, «Граніт» здолеў атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і зноў выйсці ў Вышэйшую лігу. Захаваўшы лідараў і ўзмацніўшыся легіянерамі, у сезоне 2015 каманда заняла высокае 5-е месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2016 таксама пачынаўся для «Граніта» нядрэнна, аднак неўзабаве ў клубе пачаліся фінансавыя праблемы, з-за якіх улетку каманду пакінулі ўсе ігракі асноўнага складу. Новы склад быў набраны пераважна з ігракоў клубаў Першай лігі, і ў другой палове сезону «Граніт» амаль нічога не мог супрацапаставіць сапернікам, заняўшы ў выніку апошняе 16-е месца, і выбыў у Першую лігу.
Зноў апынуўшыся ў Першай лізе, «Граніт» стаў камплекаваць каманду ў асноўным з маладых ігракоў, звычайна беручы іх у арэнду ў клубаў Вышэйшай лігі, і стаў серадняком чэмпіянату. У ліпені 2018 года замест Валерыя Бахно, які доўгі час кіраваў камандай, новым галоўным трэнерам стаў Алег Сідарэнкаў. Сезон 2019 каманда пачынала пад кіраўніцтвам Мікалая Бранфілава, пазней яго змяніў Аляксандр Вопсеў, некаторы час каманду ізноў трэніраваў Валерый Бахно, які часова вярнуўся ў Беларусь. У студзені 2020 года новым трэнерам быў прызначаны Алег Кароль.
ЭмблемыПравіць
- Гісторыя эмблем «Граніта»
Папярэднія назвыПравіць
- 1978—2005: «Граніт»
- 2006: «Мікашэвічы»
- 2007—2008: «Граніт-Мікашэвічы»
- з 2009: «Граніт»
ДасягненніПравіць
- Найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе — 5 месца (2015)
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
- Чвэрцьфіналіст Кубка Беларусі: 2008/09, 2014/15
Цяперашні складПравіць
Станам на верасень 2020 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].
|
|
Статыстыка выступленняўПравіць
Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1994/1995 | Трэцяя — А (Д3) | 3 | 22 | 13 | 6 | 3 | 37–15 | 32 | ||
1995 | Трэцяя — А (Д3) | 5 | 10 | 4 | 0 | 6 | 13–16 | 12 | 1/16 фіналу | |
1996 | Трэцяя — А (Д3) | 6 | 28 | 14 | 4 | 10 | 52–36 | 46 | ||
1997 | Трэцяя — Б (Д3) | 5 | 28 | 15 | 3 | 10 | 45–37 | 48 | Змена назваў ліг | |
1998 | Другая — Б (Д3) | 1 | 30 | 23 | 5 | 2 | 89–13 | 74 | Выхад у Першую лігу | |
1999 | Першая (Д2) | 5 | 30 | 15 | 9 | 6 | 47–25 | 54 | 1/8 фіналу | |
2000 | Першая (Д2) | 5 | 30 | 15 | 4 | 11 | 46–40 | 49 | 1/8 фіналу | |
2001 | Першая (Д2) | 6 | 28 | 13 | 5 | 10 | 47–26 | 29 | 1/16 фіналу | |
2002 | Першая (Д2) | 5 | 30 | 16 | 9 | 5 | 37–22 | 57 | 1/16 фіналу | |
2003 | Першая (Д2) | 5 | 30 | 14 | 9 | 7 | 34–27 | 51 | 1/8 фіналу | |
2004 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 12 | 10 | 8 | 31–22 | 46 | 1/16 фіналу | |
2005 | Першая (Д2) | 6 | 30 | 13 | 7 | 10 | 39–35 | 46 | 1/32 фіналу | |
2006 | Першая (Д2) | 5 | 26 | 12 | 4 | 10 | 38–33 | 40 | 1/16 фіналу | |
2007 | Першая (Д2) | 2 | 26 | 16 | 4 | 6 | 39–22 | 52 | 1/32 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2008 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 30 | 8 | 12 | 10 | 35–34 | 36 | Чвэрцьфінал | |
2009 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 26 | 6 | 7 | 13 | 27–39 | 25 | 1/8 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2010 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 16 | 8 | 6 | 52–23 | 56 | 1/16 фіналу | |
2011 | Першая (Д2) | 8 | 30 | 11 | 10 | 9 | 38–35 | 43 | 1/16 фіналу | |
2012 | Першая (Д2) | 6 | 28 | 14 | 8 | 6 | 41–23 | 58 | 1/16 фіналу | |
2013 | Першая (Д2) | 7 | 30 | 12 | 9 | 9 | 42–31 | 45 | 1/8 фіналу | |
2014 | Першая (Д2) | 1 | 30 | 19 | 7 | 4 | 46–16 | 64 | Чвэрцьфінал | Выхад у Вышэйшую лігу |
2015 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 26 | 12 | 6 | 8 | 30–32 | 42 | 1/8 фіналу | |
2016 | Вышэйшая (Д1) | 16 | 30 | 5 | 10 | 15 | 20–56 | 25 | 1/16 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2017 | Першая (Д2) | 8 | 30 | 14 | 4 | 12 | 42–37 | 401 | 1/16 фіналу | |
2018 | Першая (Д2) | 8 | 28 | 8 | 11 | 9 | 28–34 | 342 | 1/32 фіналу | |
2019 | Першая (Д2) | 9 | 28 | 9 | 8 | 11 | 38–41 | 35 | 1/16 фіналу | |
2020 | Першая (Д2) | 1/16 фіналу |
- 1 З каманды зняты 6 ачкоў за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.
- 2 З каманды знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.
Зноскі
Галоўныя трэнерыПравіць
- Валерый Бахно (2003 — ліпень 2018)
- Алег Сідарэнкаў (ліпень — снежань 2018)
- Мікалай Бранфілаў (студзень — чэрвень 2019)
- Аляксандр Вопсеў (в.а. у чэрвені — ліпені 2019)
- Валерый Бахно (ліпень — жнівень 2019)
- Аляксандр Вопсеў (в.а. у жніўні — верасні 2019; верасень — снежань 2019)
- Алег Кароль (са студзеня 2020)
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (руск.)
- Профіль на сайце weltfussballarchiv.com(англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru(руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)