Палессе (стадыён, Лунінец)

«Палессе» — шматфункцыянальны стадыён у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці Беларусі. Максімальная ўмяшчальнасць — 3090 чалавек[1]. З’яўляецца хатнім стадыёнам футбольных клубаў «Граніт» (Мікашэвічы) і «Лунінец».

Палессе
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Лунінец
Рэканструяваны 2009
Хатняя каманда «Граніт» (Мікашэвічы), «Лунінец»
Умяшчальнасць 3 090 месцаў
Памеры поля 105 x 68 м
Пакрыццё Штучны газон
Map

Гісторыя

правіць

Пасля капітальнай рэканструкцыі 2007—2009 гадоў дзве трыбуны стадыёна ўмяшчаюць 3090 гледачоў. Заходняя трыбуна абсталявана казырком. Падчас рэканструкцыі ўсталявана ЖК-табло, адрамантаваны прэс-цэнтр, распранальні і дапаможныя памяшканні. Вакол футбольнага поля са штучным пакрыццём зроблены бегавыя дарожкі.

Зноскі

  1. Стадыён «Палессе»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2017. Праверана 25 верасня 2015.

Спасылкі

правіць