Валерый Пятровіч Бахно
Валерый Бахно (нар. 28 чэрвеня 1971, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У 2003—2018 гадах з’яўляўся галоўным трэнерам мікашэвіцкага «Граніта».
Поўнае імя | Валерый Пятровіч Бахно | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 чэрвеня 1971 (53 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў кар’еру ў Расіі, потым гуляў у Беларусі за мікашэвіцкі «Граніт» і салігорскі «Шахцёр». У 2000—2001 гадах выступаў у Літве і Польшчы, пасля вярнуўся ў склад «Граніта», у якім і завяршыў кар’еру іграка ўвосень 2006 года.
Трэнерская кар’ера
правіцьЯшчэ з 1997 года стаў працаваць гуляючым трэнерам мікашэвіцкага «Граніта», з перапынкамі на легіянерскі перыяд кар’еры. Увосень 2006 года завяршыў кар’еру іграка і сканцэнтраваўся на трэнерскай працы. Па выніках сезона 2007 вывеў «Граніт» у Вышэйшую лігу, з якой клуб вылецеў праз два гады. У 2014 годзе «Граніт» перамог у Першай лізе і зноў атрымаў месца ў элітным дывізіёне, дзе ў 2015 годзе заняў пятае месца, але праз год зноў апынуўся ў Першай лізе.
У ліпені 2018 года Валерый Бахно саступіў пасаду галоўнага трэнера свайму памочніку Алегу Сідарэнкаву, сам застаўся старшым трэнерам каманды[1]. У студзені 2019 года стала вядома, што Бахно пераехаў жыць у Польшчу[2].
У ліпені 2019 года вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Граніта»[3], аднак у хуткім часе зноў пакінуў клуб. Асеўшы ў Польшчы, стаў там дзіцячым трэнерам[4].
Трэнерскія дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014