Адкрыць галоўнае меню

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 (28-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2018 года.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018
28-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 6 красавіка10 лістапада
Колькасць удзельнікаў 15
      Гарады 15
      Стадыёны 15
Прызавыя месцы
Gold medal blank.svg Чэмпіён Славія-Мазыр (3-і раз)
Silver medal blank.svg Другое месца Энергетык-БДУ (Мінск)
Bronze medal blank.svg Трэцяе месца Белшына (Бабруйск)
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 101 300  (482 за гульню)
Згуляна матчаў 210
Забіта галоў 556  (2.65 за гульню)
Бамбардзір(ы) Усевалад Садоўскі (Энергетык-БДУ)  (21 мяч)
← 2017
2019 →

Неўзабаве пасля пачатку турніру ў шэрагі лідараў са значным адрывам выйшлі тры каманды: мазырская «Славія», мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйская «Белшына», якія і павялі асноўную барацьбу за два месцы, якія давалі права на выхад у Вышэйшую лігу. Барацьба паміж лідарамі ішла з пераменным поспехам, вырашальнай аказалася перамога «Славіі» над «Белшынай» у 27 туры (за чатыры туры да канца турніру) з лікам 2:0. Дзякуючы перамозе мазырскі клуб выйшаў на першае месца і за тур да фінішу стаў пераможцам турніру. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння. Другое месца заняў сталічны «Энергетык-БДУ», які таксама трапіў у Вышэйшую лігу.

Склад удзельнікаўПравіць

Гэтак жа, як і ў сезоне 2017, планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2017 («Прамень» і «Смалявічы-СТІ») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Славія-Мазыр» і «Нафтан». Апошнія клубы Першай лігі 2017 «Асіповічы» і «Нёман-Агра» выбылі з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2018 атрымалі ЮАС і «Чысць».

Аднак у сакавіку 2018 года, пасля выключэння з Вышэйшай лігі «Крумкачоў», месца ў элітным дывізіёне атрымала таксама мінскае «Тарпеда», якое ў сезоне 2017 заняла трэцяе месца ў Першай лізе. Колькасць удзельнікаў Першай лігі 2018 такім чынам скарацілася да 15, і, нягледзячы на магчымасць заняць свабоднае месца клубам Другой лігі («Ашмяны-БДУФК», «Клецк», «Спутнік», «Маладзечна-ДЮСШ-4»), сезон пачаўся ў складзе 15 каманд.

Неўзабаве пасля зацвярджэння складу лігі на сезон была прынята схема ратацыі: па дзе найлепшыя каманды наўпрост пераходзяць з Другой лігі ў Першую і з Першай у Вышэйшую, дзве каманды выбываюць з Вышэйшай у Першую лігу, а з Першай у Другую — адна.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамПравіць

Клубы, якія папоўнілі Першую лігуПравіць

  • «Славія» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2017)
  • «Нафтан» (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2017)
  • ЮАС (1-е месца ў Другой лізе 2017)
  • «Чысць» (2-е месца ў Другой лізе 2017)

Клубы, якія пакінулі Першую лігуПравіць

  • «Прамень» (1-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Смалявічы-СТІ» (2-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Тарпеда» (3-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Асіповічы» (15-е месца ў Першай лізе 2017, вылет у Другую лігу)
  • «Нёман-Агра» (16-е месца ў Першай лізе 2017, вылет у Другую лігу)

 Клубы-ўдзельнікіПравіць

Турнірная табліцаПравіць

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А Заўвагі
1 Славія-Мазыр 28 21 7 0 69  13 +56 70   Выхад у Вышэйшую лігу
2 Энергетык-БДУ (Мінск) 28 21 4 3 69  23 +46 67
3 Белшына (Бабруйск) 28 18 5 5 59  23 +36 59
4 Ліда 28 18 4 6 45  18 +27 58
5 Нафтан (Наваполацк) 28 10 11 7 28  24 +4 41
6 Лакаматыў (Гомель) 28 10 10 8 44  29 +15 40
7 Слонім-2017 28 9 9 10 37  37 0 36
8 Граніт (Мікашэвічы) 28 8 11 9 28  34 −6 341
9 Хімік (Светлагорск) 28 9 5 14 32  40 −8 32
10 ЮАС (Жыткавічы) 28 6 10 12 23  38 −15 28
11 Смаргонь 28 6 10 12 19  44 −25 28
12 Орша 28 8 3 17 33  53 −20 27
13 Хваля (Пінск) 28 6 7 15 23  49 −26 25
14 Баранавічы 28 4 7 17 17  42 −25 19
15 Чысць 28 1 7 20 30  89 −59 10   Вылет у Другую лігу

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

  • 1 З «Граніта» знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.

Вынікі матчаўПравіць

Дома / На выездзе1 БАР БШЫ ГМІ ЛГМ ЛІД НАФ ОРШ СЛМ СЛО СМГ ХВА ХСВ ЧЫС БДУ ЮАС
Баранавічы 1:2 1:2 0:0 0:1 0:0 0:1 1:3 0:0 0:1 1:2 0:2 2:1 0:1 0:0
Белшына 5:1 2:0 2:1 1:0 1:1 2:1 0:2 2:1 2:0 6:0 2:0 5:0 1:1 2:1
Граніт 0:0 0:1 2:0 0:3 1:3 1:0 0:3 1:2 0:0 0:0 4:1 3:3 0:4 0:0
Лакаматыў 4:0 3:2 1:1 0:0 0:2 0:2 0:0 3:0 0:1 3:0 2:0 5:2 1:3 3:1
Ліда 2:1 0:0 1:2 2:0 1:0 2:0 0:2 0:1 3:0 4:1 4:0 3:0 3:0* 1:1
Нафтан 1:1 1:0 1:1 1:1 0:1 1:0 0:1 0:0 1:0 2:1 1:0 2:2 0:1 1:2
Орша 1:3 2:1 0:3 0:3 0:1 1:3 1:5 2:2 0:0 3:0 2:0 5:2 0:1 1:2
Славія-Мазыр 2:0 3:0 1:1 0:0 3:0 4:0 6:2 3:1 6:0 2:0 2:2 1:1 2:0 2:0
Слонім-2017 0:0 1:1 1:1 2:2 1:2 1:0 2:0 1:4 1:2 1:1 0:1 1:0 1:4 0:0
Смаргонь 1:0 0:3 0:0 1:1 1:3 1:1 1:2 0:0 0:5 0:0 0:2 1:0 1:4 1:1
Хваля Пінск 4:2 0:1 1:0 0:0 0:3 0:1 1:1 0:1 1:4 2:2 1:0 2:2 0:2 1:2
Хімік 3:0 1:3 0:1 1:4 0:0 2:2 3:2 0:2 3:0 1:1 0:1 3:0 2:0 1:1
Чысць 0:1 0:5 2:2 0:6 1:2 1:3 2:3 1:6 1:5 2:4 3:1 1:4 0:7 0:0
Энергетык-БДУ 3:1 2:2 3:1 3:0 2:1 0:0 4:0 2:2 2:1 3:0 2:1 3:0 5:1 5:1
ЮАС 0:1 0:5 0:1 1:1 1:2 0:0 2:1 0:1 1:2 1:0 1:2 1:0 2:2 1:2

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 10 лістапада 2018
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
* У матчы «Ліда» — «Энергетык-БДУ» (арыгінальны лік 1:0) гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (0:3) па прычыне ўдзелу ў матчы дыскваліфікаванага футбаліста.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Статыстыка ігракоўПравіць

БамбардзірыПравіць

Гулец Клуб Галы
1   Усевалад Садоўскі Энергетык-БДУ 21
2   Дзмітрый Гомза Белшына 15
3   Максім Слюсар Славія 13
-   Яўген Юдчыц Энергетык-БДУ 13
5   Дзмітрый Байдук Белшына 11
6   Аляксандр Ануфрыеў Славія 10
-   Уладзіслаў Васільеў Энергетык-БДУ 10
8   Андрэй Міхальчук Хімік 9
-   Андрэй Салавей Слонім-2017 9
-   Кірыл Сідарэнка Лакаматыў / Белшына 9

Крыніца: Football.By

Зноскі

СпасылкіПравіць