Аляксандр Сяргеевіч Ануфрыеў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Аляксандр Ануфрыеў)

Аляксандр Ануфрыеў (нар. 21 ліпеня 1995, Новы Двор, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».

Футбол
Аляксандр Ануфрыеў
Поўнае імя Аляксандр Сяргеевіч Ануфрыеў
Нарадзіўся 21 ліпеня 1995(1995-07-21)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 71 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2015   Беларусь Смаргонь 15 (5)
2016   Беларусь Смалявічы-СТІ 23 (9)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 5 (0)
2017 Беларусь Смаргонь 14 (1)
2018—2020 Беларусь Славія (Мазыр) 54 (14)
2020 Беларусь Мінск 10 (4)
2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 7 (1)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 5 (0)
2022— Беларусь Гомель 23 (5)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 студзеня 2023.

Клубная кар’ера Правіць

Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў выступаць за дубль. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі. У гэтай сустрэчы адзначыўся голам.

У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[4], дзе стаў асноўным іграком і забіў 5 галоў. У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5], які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезона 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак паўабаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, і ў ліпені 2017 года кантракт быў разарваны[6]. Неўзабаве зноў папоўніў склад «Смаргоні»[7]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду[8].

Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. Стаў адным з асноўных ігракоў, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезоне 2019 пачынаў у стартавым складзе мазыран, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. Пачатак 2020 года прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення не здолеў вярнуць месца ў аснове. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Славію»[10].

У жніўні 2020 года стаў іграком «Мінска»[11], дзе трывала з’яўляўся на полі. У студзені 2021 года пакінуў сталічны клуб[12] і стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[13]. Пакуніў каманду па пагадненні бакоў у чэрвені 2021 года[14].

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» да канца сезона[15], аднак на полі з’яўляўся рэдка. У студзені 2022 года некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», але хутка далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[16]. Стаў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[17].

Дасягненні Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль БАТЭ   10 1
2013 дубль БАТЭ   15 0
2014 дубль БАТЭ   21 6
2015 (1) дубль БАТЭ   9 2
2015 (2) Д2 Смаргонь   15 5
2016 Д2 Смалявічы-СТІ   23 9
2017 (1) Д2 Смалявічы-СТІ   5 0
2017 (2) Д2 Смаргонь   14 1
2018 Д2 Славія   28 10
2019 Д1 Славія   25 4
2020 (1) Д1 Славія   1 0
2020 (2) Д1 Мінск   10 4
2021 (1) Д1 Іслач   7 1
2021 (2) Д1 Дынама   5 0
2022 Д1 Гомель   23 5

Зноскі

  1. Aleksandr Anufriev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.transfermarkt.com/aleksandr-anufriev/profil/spieler/409662
  3. https://www.fcgomel.by/team/main-roster/aleksandr-anufriev/
  4. Двое отданы в аренду (руск.)
  5. «Смолевичи-СТИ» арендовали у БАТЭ Байдука, Ровбута, Ануфриева и Богуша (руск.)
  6. "Смолевичи-СТИ" расторгли контракт с Ануфриевым и отдали Степанова в аренду "Лучу" (руск.)
  7. Карбовский и Ануфриев продолжат карьеру в "Сморгони" (руск.)
  8. "Сморгонь" покинули 11 футболистов (руск.)
  9. Ануфриев перешел в «Славию» (руск.)
  10. Ануфриев покинул "Славию" (руск.)
  11. "Минск" подписал Александра Ануфриева (руск.)
  12. Климович и Ануфриев покинули "Минск" (руск.)
  13. Александр Ануфриев подписал контракт с "Ислочью" (руск.)
  14. Ануфриев покинул "Ислочь" (руск.)
  15. Ануфриев сменил "Ислочь" на брестское "Динамо" (руск.)
  16. Александр Ануфриев официально перешел в Гомель (руск.)
  17. Алексиевич и Ануфриев поставили подписи под новыми контрактами с "Гомелем" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 10 студзеня 2023.

Спасылкі Правіць