ФК Славія Мазыр

беларускі футбольны клуб

«Славія»беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Славія Мазыр
ФК Славія Мазыр (2014).png
Поўная назва КСУП «Футбольны клуб „Славія-Мазыр”»
Заснаваны 1987
Горад Мазыр, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 5353
Дырэктар Андрэй Васілец
Галоўны трэнер Іван Біёнчык
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2022 10 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя Правіць

Клуб быў створаны пад назвай «Палессе» ў 1987 годзе. З 1995 па 2005 гады выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі пад назвай МПКЦ (Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр), а з 1998 года — «Славія». Спыніў існаванне пасля няўдалага для клуба сезона 2005 года, які скончыўся вылетам у Першую лігу.

У пачатку 2006 года, у выніку аб’яднання гомельскага ЗЛіНа і «Славіі» быў створаны новы клуб – «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднанні за аснову была ўзята каманда ЗЛіН, пры гэтым новы клуб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаванне. З пачатку 2007 года клуб выступаў пад назвай «Мазыр». Па заканчэнні сезона 2007 кіраўніцтвам горада было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія-Мазыр». У 2011 годзе клуб заняў першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і заваяваў права выступаць у наступным сезоне ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сезоне 2012 мазырскі клуб доўгі час ішоў у зоне вылету, але сумеў пазбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сезоне 2013 «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноў вылецела ў Першую лігу.

У сезоне 2014 змяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнер Юрый Пунтус зрабіў стаўку на шэраг ветэранаў і перспектыўных маладых ігракоў (многія перайшлі да Пунтуса з яго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ»). У выніку «Славія» хутка стала адным з лідараў лігі. У сярэдзіне сезона мазыране разам з мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртанне ў Вышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».

У сезоне 2015 «Славія» захавала склад папярэдняга сезона, узмацніўшыся шэрагам маладых ігракоў з ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у Вышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. У многім гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыран Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расійскі клуб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.

Сезон 2016 «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы з «Мінскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў з лікам 6:2.

Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезона каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад «Нафтанам» і «Іслаччу», якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезона «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер Юрый Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам Міхаіла Марціновіча «Славія» саступіла ў апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.

Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў Ігара Кастрова і Максіма Слюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з «Энергетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе першы радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з часу іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.

Сезон 2019 у Вышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сезона вынікі сталі пагаршацца. Тым не менш, паспяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок. Сезон 2020 каманда праводзіла пераважна ў ніжняй палове табліцы і ў выніку стала дзявятай. Сезон 2021 пачаўся для каманды дрэнна, яна доўгі час знаходзілася ў зоне вылету, пазней добры адрэзак дазволіў адарвацца ад апошніх радкоў, але ў выніку «Славія» фінішавала на 14-м месцы і толькі дзякуючы перамозе ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў Вышэйшай лізе. У 2022 годзе «Славія» звычайна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы, аднак у другой палове сезона вынікі пагоршыліся, і пасля няўдалай серыі (чатыры паражэнні запар) у кастрычніку замест Марціновіча новым глоўным трэнерам быў прызначаны Іван Біёнчык. Чэмпіянат мазыране скончылі дзясятымі.

Эмблемы Правіць

Папярэднія назвы Правіць

  • 1987—1994: «Палессе»
  • 1995—1997: МВКЦ
  • 1998—2005: «Славія»
  • 2006: «Мазыр-ЗЛіН»
  • 2007: «Мазыр»
  • з 2008: «Славія-Мазыр»

Дасягненні Правіць

Цяперашні склад Правіць

Станам на жнівень 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
16   Бр Даніла Сокал 2001
22   Бр Яўген Іваненка 1995
45   Бр Дзяніс Садоўскі 1997
49   Бр Арцём Каратай (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2004
4   Аб Данііл Пруднік 2004
12   Аб Аляксей Іваноў 1997
15   Аб Андрэй Шамрук 1994
19   Аб Ілья Руцкі (капітан) 1999
27   Аб Павел Чыкіда 1995
31   Аб Андрэй Залескі 1991
81   Аб Мікіта Мельнікаў 1999
5   ПА Сяргей Ціханоўскі 1990
6   ПА Крысціян Дрос 1998
7   ПА Ігар Кастроў 1987
Паз. Імя Нар.
8   ПА Яўген Барсукоў 1990
13   ПА Уладзіслаў Полаз 2001
14   ПА Сяргей Сазончык 2000
18   ПА Уладзіслаў Жук 1994
21   ПА Эрмек Кенжэбаеў 2003
23   ПА Аляксей Анцілеўскі (у арэндзе з «Тарпеда-БелАЗ») 2002
44   ПА Ягор Крэс 2003
77   ПА Аляксандр Джыгера 1996
96   ПА Валерый Патароча 1996
9   Нап Андрэй Кобец 1997
11   Нап Арцём Пятрэнка 2000
63   Нап Кірыл Сідарэнка 1995
95   Нап Максім Жумабекаў (у арэндзе з «Хімкаў») 1999

Ігракі ў арэндзе Правіць

Паз. Імя Нар.
88   ПА Мікалай Рабых (у «Маладзечне» да снежня 2023 года) 2001
  Нап Даніла Слесарчук (у «Лідзе» да снежня 2023 года) 2001

Рэзервовы склад Правіць

Паз. Імя Нар.
  Бр Антон Амельчанка 1985
  Бр Арцём Крэнт 2005
  Бр Дзмітрый Кунец 2000
  Бр Станіслаў Марціновіч 2005
  Бр Сяргей Паграноўскі 2004
  Бр Іван Уласаў 2004
  Аб Дзмітрый Браім 2002
  Аб Міхаіл Віткоўскі 2004
  Аб Аляксандр Мішчанка 2005
  Аб Максім Патапаў 2003
  Аб Ілья Рабешка 2002
  Аб Аляксей Тупік 2004
  Аб Віктар Цясёлкін 2003
  Аб Андрэй Чупін 2001
17   ПА Павел Катляроў 2004
  ПА Уладзіслаў Андрасовіч 2003
Паз. Імя Нар.
  ПА Максім Бокараў 2003
  ПА Юрый Васіленка 2004
  ПА Аляксандр Галавачоў 2005
  ПА Аляксандр Дыгун 2001
  ПА Мікіта Мадзяр 2004
  ПА Іван Мазуркевіч 2005
  ПА Яраслаў Піскун 2003
  ПА Аляксандр Рафаловіч 2000
  ПА Уладзіслаў Савіцкі 2004
  ПА Дзяніс Тарасенка 2004
  ПА Данііл Цык 2005
  Нап Дзмітрый Аўрамчук 2003
  Нап Мікіта Жулега 2004
  Нап Уладзіслаў Карабун 2003
  Нап Аляксей Судзянкоў 2005

Трэнерскі штаб Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі Правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 7 15 5 6 4 18–22 16 1/32 фіналу
1992/93 Другая (Д2) 2 30 22 5 3 54–14 49 1/32 фіналу
1993/94 Другая (Д2) 2 28 19 5 4 48–18 43 1/16 фіналу
1994/95 Другая (Д2) 1 30 24 3 3 106–17 51 Чвэрцьфінал   Выхад у Першую лігу
1995 Першая (Д1) 2 15 11 3 1 44–9 36 Пераможца
1996 Першая (Д1) 1 30 24 4 2 64–17 76 1/8 фіналу
1997 Першая (Д1) 6 30 12 7 11 39–30 43 Чвэрцьфінал
1998 Вышэйшая (Д1) 6 28 12 9 7 41–36 45 Фіналіст Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 2 30 20 5 5 74–25 65 Пераможца
2000 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 5 2 78–25 74 Фіналіст
2001 Вышэйшая (Д1) 7 26 13 5 8 49–27 44 Чвэрцьфінал
2002 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 6 14 38–61 24 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 7 17 29–64 25 1/16 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 12 30 9 4 17 32–51 31 1/8 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 5 19 14–60 11 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 4 26 11 10 5 44–24 43 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 13 26 4 6 16 26–44 18 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 13 26 6 5 15 33–62 23 1/16 фіналу
2009 Першая (Д2) 13 27[A] 5 8 14 23–41 23 1/8 фіналу
2010 Першая (Д2) 9 30 10 7 13 33–44 37 1/16 фіналу
2011 Першая (Д2) 1 30 22 5 3 53–15 71 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2012 Вышэйшая (Д1) 10 30 7 6 17 22–58 27 1/8 фіналу
2013 Вышэйшая (Д1) 12 32 5 8 19 24–47 23 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2014 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 55–38 60 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2015 Вышэйшая (Д1) 10 26 7 5 14 33–50 26 1/8 фіналу
2016 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 8 13 33–49 35 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 8 18 26–50 20 1/16 фіналу   Вылет у Першую лігу
2018 Першая (Д2) 1 28 21 7 0 69–13 70 1/8 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2019 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 7 13 35–40 37 Паўфінал
2020 Вышэйшая (Д1) 9 30 10 9 11 41–49 39 1/8 фіналу
2021 Вышэйшая (Д1) 14 30 8 8 14 42–50 32 1/8 фіналу
Пераходныя матчы[B] 2 1 1 0 1–0
2022 Вышэйшая (Д1) 10 30 10 7 13 42–46 37 Паўфінал
  1. Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць шклоўскага «Спартака» (перамога 2:1).
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (Мінск), трэцяй каманды Першай лігі 2021.

Міжнародныя кубкі Правіць

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1996—1997 Кубак Кубкаў Папярэдні раўнд   Рэйк’явік 2:2 (Х) 0:1 (Г) 2:3  
1997—1998 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Канструктарул (Кішынёў) 1:1 (Г) 3:2 (Х) 4:3  
2 к/р   Алімпіякос (Пірэй) 0:5 (Г) 2:2 (Х) 2:7  
1997—1998 Кубак УЕФА 1 раўнд   Дынама (Тбілісі) 1:1 (Х) 0:1 (Г) 1:2  
2000—2001 Кубак УЕФА 1 к/р   Макабі (Хайфа) 1:1 (Х) 0:0 (Г) 1:1 (в.г. 0:1)  
2001—2002 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   ВБ (Вагур) 0:0 (Г) 5:0 (Х) 5:0  
2 к/р   Інтэр (Браціслава) 0:1 (Х) 0:1 (Г) 0:2  

Неафіцыйныя турніры Правіць

Сезон Кубак Раўнд Клуб Вынік
1997 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D   Зборная клубаў Расіі 2:5
  Сконта 1:2
  Капетдаг 0:3
2001 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А   Спартак (Масква) 1:3
  Варзоб 1:1
  Каўнас 4:3

Галоўныя трэнеры Правіць

Зноскі

Спасылкі Правіць