Сяргей Яўгенавіч Сазончык
Сяргей Сазончык (нар. 20 кастрычніка 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Поўнае імя | Сяргей Яўгенавіч Сазончык | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 кастрычніка 2000 (23 гады) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 180 см | |||||||||
Вага | 70 кг[2] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Славія | |||||||||
Нумар | 14 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыступаў за юнацкія каманды клуба «Мінск», з 2017 года пачаў прыцягвацца да дубля, у другой палове 2018 года замацаваўся ў рэзервовым складзе мінчан. У кастрычніку і лістападзе 2018 года выступаў за «Мінск» таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА.
У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 21 ліпеня 2019 года ў матчы супраць «Віцебска» (1:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў рэгулярна гуляць за асноўную каманду, звычайна выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У сезоне 2021 стаў часцей выхадзіць на замену.
У лютым 2022 года па выніках пасяджэння Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў прызнаў Сазончыка свабодным агентам і пацвердзіў страту «Мінскам» правоў на атрыманне кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста[3], пасля чаго футбаліст падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. Не замацаваўся ў складзе каманды, часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных.
У лютым 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў БАТЭ[5] і хутка стаў іграком мазырскай «Славіі»[6]. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[7].
Міжнародная кар’ера
правіць26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Мінск | 1 | 0 | |
2018 | дубль | Мінск | 13 | 1 | |
2019 | Д1 | Мінск | 12 | 0 | |
2020 | Д1 | Мінск | 13 | 0 | |
2021 | Д1 | Мінск | 17 | 0 | |
2022 | Д1 | БАТЭ | 14 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ http://www.fcminsk.by/osnovnyie-komandyi/fk-minsk-vyisshaya-liga-2019/poluzashhitniki/sergej-sazonchik.html
- ↑ https://fcbate.by/team/base/75
- ↑ АБФФ: Жердев и Сазончик - свободные агенты, рассмотрение претензий Политевича к "Шахтеру" перенесено (руск.). football.by (2 лютага 2022). Праверана 24 лістапада 2023.
- ↑ БАТЭ объявил о подписании Сергея Сазончика (руск.). football.by (23 лютага 2022). Праверана 24 лістапада 2023.
- ↑ БАТЭ расстался с Сазончиком (руск.). football.by (14 лютага 2023). Праверана 24 лістапада 2023.
- ↑ Сазончик стал игроком "Славии" (руск.). football.by (17 лютага 2023). Праверана 24 лістапада 2023.
- ↑ Сазончик продлил контракт со "Славией" (руск.). football.by (23 лістапада 2023). Праверана 24 лістапада 2023.