Даніла Ігаравіч Слесарчук

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Даніла Слесарчук)

Даніла Слесарчук (нар. 20 верасня 2001, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Ліда» (у арэндзе з мазырскай «Славіі»).

Футбол
Даніла Слесарчук
Поўнае імя Даніла Ігаравіч Слесарчук
Нарадзіўся 20 верасня 2001(2001-09-20)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см[1]
Вага 75 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ліда
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь Славія (Мазыр) 2 (0)
2023—   Беларусь Ліда 24 (8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 снежня 2023.

Сын латвійскага футбаліста і трэнера Ігара Слесарчука.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2013 года гуляў за юнацкія каманды мазырскай «Славіі», з 2019 года пачаў выступаць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год. У студзені 2021 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай мазыран. Дэбютаваў за «Славію» 22 чэрвеня 2022 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Маладзечна» (3:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 6 лістапада 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшый лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з бабруйскай «Белшынай» (4:1).

У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[2], дзе стаў іграком асновы. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Славію»[3]. У студзені 2024 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам»[4], а ў лютым зноў далучыўся да «Ліды», якая падоўжыла арэнду[5][6].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Славія   16 1
2020 дубль Славія   25 6
2021 дубль Славія   12 0
2022 Д1 Славія   2 0
2023 Д2 Ліда   24 8

Крыніцы правіць