Сяргей Міхайлавіч Ясінскі
Сяргей Міхайлавіч Ясінскі (нар. 7 студзеня 1965, Віцебск) — беларускі футбаліст і трэнер.
Поўнае імя | Сяргей Міхайлавіч Ясінскі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 студзеня 1965 (59 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Кар’ера футбаліста
правіцьБольшую частку сваёй кар’еры футбаліста правёў у віцебскіх клубах «Віцебск» (ранейшыя назвы «Дзвіна», КІМ і «Лакаматыў-96»), «Лакаматыў» (СКБ) і «Дынама-Энергагаз». Таксама выступаў за маладзечанскую «Працу», дубль сталічнага «Дынама» і «Азярцы» з Глыбокага. Ясінскі меў вопыт гульні і па-за межамі СССР і Беларусі ў Польшчы, Ізраілі і Венгрыі.
Кар’ера трэнера
правіцьСкончыў Віцебскі педінстытут (1989). Трэнерскую кар’еру пачаў у «Азярцах», дзе быў гуляючым трэнерам, а з 2001 года працаваў у віцебскай СДЮШАР-6. У 2003 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб мясцовага «Лакаматыва», з 2005 па лета 2006 года быў галоўным трэнерам каманды. Пасля па паўгода працаваў у «Оршы» і «Гомелі». З лета 2007 года быў галоўным трэнерам мінскага «Лакаматыва», які вывеў у Вышэйшую лігу, але ўлетку 2008 года быў звольнены. У 2009 годзе ўзначальваў мазырскую «Славію», пасля чаго працаваў у Малдове і Казахстане.
У 2010 годзе вярнуўся з Казахстана і неўзабаве ўзначаліў пастаўскую акадэмію ПМЦ. Заставаўся ў ПМЦ да спынення існавання акадэміі ў канцы 2014 года. Са студзеня 2015 года працаваў трэнерам дубля «Віцебска»[3], а ў ліпені таго ж года пасля адстаўкі Сяргея Вехцева быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[4] і пазней зацверджаны на пасадзе.
11 снежня 2020 года Сяргей Ясінскі па пагадненні бакоў скасаваў кантракт з «Віцебскам»[5] і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі[6]. Спачатку быў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера, а ў студзені 2021 года быў афіцыйна зацверджаны на пасадзе[7].
У жніўні 2022 года зноў стаў галоўным трэнерам «Віцебска», захаваўшы пасаду ў моладзевай зборнай[8]. Па выніках сезона 2022 віцебская каманда заняла 15-е месца і выбыла ў Першую лігу, пасля чаго Ясінскі пакінуў клуб і сканцэнтраваўся на моладзевай зборнай. Пакінуў моладзевую зборную ў лістападзе 2023 года[9].
Крыніцы
правіць- ↑ FootballFacts.ru
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Дмитрий Косенок назначен заместителем директора по спортивной работе ФК «Витебск» (руск.)(недаступная спасылка). offside.by.
- ↑ Ясинский назначен исполняющим обязанности главного тренера «Витебска» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Сергей Михайлович Ясинский покидает клуб! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (11 снежня 2020). Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Сергей Михайлович Ясинский станет главным тренером молодёжной сборной! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (11 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Футбол. Сергей Ясинский официально возглавил молодежную сборную Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
- ↑ Ясинский сменил Чернухина на посту главного тренера "Витебска" (руск.). football.by (16 жніўня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
- ↑ Сергей Ясинский покинул молодежную сборную Беларуси (руск.). football.by (28 лістапада 2023). Праверана 3 снежня 2023.