ФК Орша

беларускі футбольны клуб

«Орша» — беларускі футбольны клуб з горада Орша, заснаваны ў 1951 годзе[1]. Колеры — сіня-белыя. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Орша
ФК Орша (2016).gif
Поўная назва Дзяржаўная спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Орша“»
Мянушкі сіня-белыя, раёншчыкі
Заснаваны 1951
Горад Орша, Беларусь
Стадыён ЦСК
Умяшчальнасць: 2582
Галоўны трэнер Ігар Чумачэнка
Чэмпіянат Першая ліга
2022 9 месца
Сайт fk-orsha.com
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Адну з мянушак «раёншчыкі» клуб атрымаў з-за таго, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нейтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе дзейнічае буйны ільнокамбінат.

ГісторыяПравіць

Заснаваны ў 1951 годзе пад назвай «Труд». Найбольшы перыяд сваёй гісторыі выступаў пад назвай «Старт». Выступаў у чэмпіянаце БССР па футболе, пераважна ў вышэйшым дывізіёне. У 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, але прайграў жодзінскаму «Тарпеда». У тым жа годзе гуляў супраць ленінградскага «Дынама» ў 1/16 фіналу Кубка СССР сярод аматарскіх калектываў і выбіў сапернікаў з яго. Але ў 1/8 фіналу саступіў рыжскаму клубу ВЭФ 1:3.

У 1990-х клуб меў назву «Легмаш» (з 1997 мае сучасную назву), здолеў выйсці ў Другую лігу, дзе правёў некалькі сезонаў да 2001, калі з-за фінансавых праблем зняўся з чэмпіянату.

Праз тры гады клуб вярнуўся ў Другую лігу, але на гэты раз клуб здолеў толькі ў 2005 выйсці ў дывізіён вышэй, пасля чаго зноў апынуўся ў Другой лізе, дзе доўгі час знаходзіўся ў канцы табліцы.

У сярэдзіне сезона 2013 у клуб прыйшлі некалькі дасведчаных гульцоў, якія мелі досвед выступленняў у Вышэйшай лізе і ў замежных чэмпіянатах. У выніку гэта дазволіла «Оршы» ўзняцца на 6-ты радок. У сезоне 2014 каманда ўпэўнена правяла першы этап, дзе атрымала першае месца ў групе, не пацярпеўшы ніводнай паразы. У фінальным этапе «Орша» таксама спачатку ішла на першым месцы, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду на трэці радок. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы нічыі з «Крумкачамі», «Орша» засталася на трэцім радку і атрымала месца ў Першай лізе. Станам на 2014 год «Орша» была самым папулярным клубам Другой лігі паводле глядацкага інтарэсу — гэта была адзіная каманда, што збірала ў сярэднім больш за 1000 чалавек на матчы.

У сезоне 2015 каманда ішла ўнізе турнірнай табліцы і заняла 14-е месца з 16. У сезоне 2016 быў павялічаны бюджэт клуба, дзякуючы чаму яго склад папоўніў шэраг вопытных ігракоў, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Канаплёў, які доўгі час працаваў з «Віцебскам». «Орша» здолела замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заняла 7-е месца з 14. У сезоне 2017, нягледзячы на добры пачатак, «Орша» хутка апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заставалася там да канца сезона, заняўшы 10-е месца з 16.

У пачатку 2018 года новым галоўным трэнерам каманды стаў Вячаслаў Акшаеў. «Орша» добра распачала сезон, але потым стала цярпець паражэнне за паражэннем. У жніўні трэнерам замест Акшаева быў прызначаны Сяргей Вехцеў, істотна змяніўся склад каманды, які быў папоўнены віцебскімі ігракамі. Сезон каманда скончыла на 12-м месцы з 15. Вехцеў заставаўся трэнерам і ў сезоне 2019, калі «Орша» стала 10-й, а нападнік клуба Дзмітрый Іваноў з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. У сезоне 2020 «Орша» адмовілася ад актыўнага супрацоўніцтва з «Віцебскам», больш запрашалі ігракоў з Магілёва і з Расіі. Галоўным трэнерам сезон пачынаў Аляксандр Вопсеў, у кастрычніку яго замяніў Мікалай Бранфілаў, аднак вынікі амаль не змяніліся — «Орша» амаль увесь сезон правяла ў сярэдзіне і ніжняй палове табліцы, скончыла турнір на 11 месцы.

У сезоне 2021, нягледзячы на істотную змену складу, клуб працягваў рабіць стаўку на вопытных ігракоў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых выканаўцаў і расійскімі ігракамі. Па турнірнай дыстанцыі каманда ішла роўна, знаходзілася амаль увесь час трохі ніжэй сярэдзіны табліцы. У верасні 2021 года галоўны трэнер каманды Мікалай Бранфілаў пакінуў клуб, некаторы час абавязкі галоўнага трэнера выконваў яго памочнік Алег Чарапнёў, а ў кастрычніку новым трэнерам стаў Ігар Чумачэнка, які раней узначальваў магілёўскі «Дняпро». На гэты час каманда ўжо ўпэўнена замацавалася на 9-м месцы з 12, дзе і скончыла сезон.

У сезоне 2022 каманда працягвала знаходзіцца пераважна ў сярэдзіне табліцы. Выступала нестабільна, буйныя паражэнні змяняліся перамогамі над фаварытамі. Чэмпіянат «Орша» завяршыла на 9-м месцы з 13.

ЭмблемыПравіць

Папярэднія назвыПравіць

  • 1951—1956: «Труд»
  • 1956—1959: ЗШМ
  • 1960—1965: «Машынабудаўнік»
  • 1965—1989: «Старт»
  • 1990—1994: «Легмаш»
  • 1995: «Максім-Орша»
  • 1996: «Максім-Легмаш»
  • 1997—2005: «Орша»
  • 2006: «Орша-Белаўтасервіс»
  • з 2007: «Орша»

ДасягненніПравіць

БССРПравіць

  • Фіналіст Кубка БССР: 1971
  • 4-е месца ў чэмпіянаце БССР[ru] (1971)
  • 4-разовы чэмпіён Віцебскай вобласці (1968, 1970, 1972, 1977). 4-разовы ўладальнік Кубка Віцебскай вобласці (1961, 1971, 1972, 1976). 7-разовы сярэбраны прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1989, 2002). 4-разовы бронзавы прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1966, 1974, 1975, 1979).

Рэспубліка БеларусьПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на сакавік 2023 года[2].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Раман Краўчанка 2004
25   Бр Арцём Валадзькоў (у арэндзе з «Дняпра») 2001
  Бр Аляксей Велікевіч 1995
15   Аб Мікіта Волчанка (у арэндзе з «Віцебска») 2002
33   Аб Іван Беразун 1997
73   Аб Ільяз Сафі 1999
  Аб Мікіта Закрэўскі 2001
  Аб Герман Кутковіч 2002
  Аб Ілья Удодаў 2000
8   ПА Вадзім Бальбух (капітан) 1993
9   ПА Марат Калінчанка 1999
Паз. Імя Нар.
70   ПА Арцём Антонаў 2000
99   ПА Арсеній Вайнер 2001
  ПА Аляксандр Кучараў 1995
  ПА Абдулазіз Лавал 1992
  ПА Расул Лафішаў 1999
10   Нап Мікалай Кітаёў 1984
19   Нап Мікіта Бабчонак 1999
23   Нап Дзмітрый Ціхаміраў 1999
  Нап Мікіта Міраненка 2002
  Нап Уладзіслаў Фядосаў 1998

Па-за складамПравіць

Паз. Імя Нар.
3   ПА Сармат Шаўлохаў 2001
7   ПА Міхаіл Захараў 1995
12   ПА Данііл Кавалёў 2001
Паз. Імя Нар.
22   ПА Георгій Хінчагаў 2001
18   Нап Дзмітрый Дуброў 2001
20   Нап Мікалай Зянько 1989

Трэнерскі штабПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 6 15 7 3 5 19–20 17 1/16 фіналу
1992/1993 Трэцяя (Д3) 4 30 15 8 7 46–29 38 1/16 фіналу
1993/1994 Трэцяя (Д3) 6 34 16 8 10 49–40 40 1/16 фіналу
1994/1995 Трэцяя — Б (Д3) 3 22 16 2 4 54–22 34 1/32 фіналу
1995 Трэцяя — Б (Д3) 1 12 8 3 1 21–10 27   Выхад у Другую лігу
1996 Другая (Д2) 8 24 10 2 12 33–45 32 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 14 30 7 3 20 34–61 24
1998 Першая (Д2) 14 30 5 8 17 23–59 23 Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 9 30 10 9 11 46–37 39
2000 Першая (Д2) 9 30 12 8 10 48–44 44 1/32 фіналу
2001 Першая (Д2) 12 28 9 1 18 40–74 28 1/32 фіналу Пераход на аматарскі ўзровень
2002–2003 Выступленне ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці (Д4)
2004 Другая (Д3) 2 24 17 2 5 67–24 53 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2005 Першая (Д2) 15 30 6 6 18 33–74 24 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2006 Другая (Д3) 12 32 10 2 20 44–79 28 1/32 фіналу
2007 Другая (Д3) 13 30 7 4 19 34–63 25 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 12 30 10 4 16 45–55 34 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 14 26 3 6 17 17–53 15 1/32 фіналу
2010 Другая (Д3) 15 34 10 3 21 40–75 33 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 15 30 6 3 21 31–86 21 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 17 36 9 8 19 30–72 75 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 6 24 10 5 9 41–25 35 1/32 фіналу
2014 Другая — А (Д3) 1 22 17 5 0 46–10 56 1/64 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 3 14[A] 7 6 1 25–12 27   Выхад у Першую лігу
2015 Першая (Д2) 14 30 3 8 19 24–70 17 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 7 26 9 10 7 43–34 37 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 10 30 10 7 13 48–48 37 1/8 фіналу
2018 Першая (Д2) 12 28 8 3 17 33–53 27 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 10 28 9 4 15 33–61 31 1/32 фіналу
2020 Першая (Д2) 11 26 7 6 13 30–42 24[B] 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 9 33 9 7 17 41–60 34 1/16 фіналу
2022 Першая (Д2) 9 24 7 6 11 33–52 27 1/16 фіналу
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—4—1, розніца мячоў 13—8.
  2. З каманды зняты 3 ачкі за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць