Дзмітрый Уладзіміравіч Іваноў
Дзмітрый Іваноў (нар. 21 лютага 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Дзмітрый Уладзіміравіч Іваноў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 лютага 1997[1] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец», з 2013 года пачаў выступаць за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2015 годзе, пасля таго як «Віцебск» выйшаў у Вышэйшую лігу, стаў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у складзе «Віцебска» 18 ліпеня 2015 года ў матчы Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме, а 8 жніўня таго ж года правёў свой адзіны матч за «Віцебск» у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з «Белшынай» (1:1).
У пачатку 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда», дзе пераважна выхадзіў на замену. У першай палове 2017 года гуляў у арэндзе ў «Оршы», а ў ліпені далучыўся да «Энергетык-БДУ». У якасці іграка «Энергетыка-БДУ» ў кастрычніку 2017 года быў заяўлены на матч Першай лігі з «Тарпеда» (0:0), хоць гэта супярэчыла ўмовам арэнднага пагаднення, з-за чаго пазней тарпедаўцам была прысуджана тэхнічная перамога 3:0.
У сакавіку 2018 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[2], а ў лютым 2019 года перайшоў у гэты клуб на рэгулярнай аснове[3]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка «Оршы», у сезоне 2019 з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.
Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане» і ў лютым падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[4]. Гуляў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матча. У чэрвені 2021 года кантракт з «Нёманам» па пагадненні бакоў быў разарваны[5].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | Д3 | Віцебск-2 | 2 | 0 | |
2014 | Д3 | Віцебск-2 | 10 | 3 | |
2015 | Д1 | Віцебск | 1 | 0 | |
2016 | Д2 | Тарпеда | 11 | 3 | |
2017 (1) | Д2 | Орша | 8 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Энергетык-БДУ | 11 | 0 | |
2018 | Д2 | Орша | 23 | 3 | |
2019 | Д2 | Орша | 27 | 17 | |
2020 | Д1 | Нёман | 9 | 0 | |
2021 (1) | дубль | Нёман |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[6].
Крыніцы
правіць- ↑ Dmitri Ivanov // Transfermarkt — 2000.
- ↑ Минское "Торпедо" отдало Дмитрия Иванова в аренду "Орше" (руск.). football.by (28 сакавіка 2018). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Пять человек подписали контракты с "Оршей" (руск.). football.by (27 лютага 2019). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ "Неман" подписал бомбардира из первой лиги (руск.). football.by (25 лютага 2020). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Контракт нападающего Дмитрия Иванова с "Неманом" расторгнут по соглашению сторон (руск.). football.by (10 чэрвеня 2021). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 26 красавіка 2024.