Адкрыць галоўнае меню

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (29-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2019-га года.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019
29-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 13 красавікалістапад
Колькасць удзельнікаў 15
      Гарады 15
      Стадыёны 15
Прызавыя месцы
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 77 800  (397 за гульню)
Згуляна матчаў 196
Забіта галоў 581  (2.96 за гульню)
Бамбардзір(ы) Аляксандр Юшын (Белшына)  (24 мячы)
← 2018
2020 →

Склад удзельнікаўПравіць

Пасля часовага скарачэння ў 2018 годзе колькасці ўдзельнікаў лігі да 15 планавалася вяртанне да складу ў 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2018 («Славія-Мазыр» і «Энергетык-БДУ») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Смалявічы» і «Дняпро». Апошні клуб Першай лігі 2018 «Чысць» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2019 атрымалі «Рух» і «Крумкачы», якія змянілі назву на НФК.

Аднак, у лютым 2019 года стала вядома пра аб’яднанне магілёўскага «Дняпра» з мінскім «Промнем», які выступаў у Вышэйшай лізе. Аб’яднаная каманда пад назвай «Дняпро» пакінула за сабой месца ў Вышэйшай лізе, на вакантнае месца ў Першай лізе быў запрошаны рэчыцкі «Спадарожнік», які ў сезоне 2018 заняў 3-е месца ў Другой лізе. У сакавіку 2019 года была праведзена жараб’ёўка турніру для 16 каманд, аднак у красавіку жыткавіцкі ЮАС, не атрымаўшы ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе, быў выключаны з удзельнікаў і перайшоў у Другую лігу. У Першай лізе такім чынам засталося 15 каманд.

30 студзеня 2019 года была ўведзена новая схема ратацыі: дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2019 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковых пераходных матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У Другую ж лігу з Першай выбывае адна каманда, а две найлепшыя каманды Другой лігі пераходзяць у Першую.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамПравіць

Клубы, якія папоўнілі Першую лігуПравіць

Клубы, якія пакінулі Першую лігуПравіць

  • «Славія» (1-е месца ў Першай лізе 2018, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Энергетык-БДУ» (2-е месца ў Першай лізе 2018, выхад у Вышэйшую лігу)
  • ЮАС (10-е месца ў Першай лізе 2018, неатрыманне ліцэнзіі на сезон 2019 і пераход у Другую лігу)
  • «Чысць» (15-е месца ў Першай лізе 2018, вылет у Другую лігу)

Перайменаванні клубаўПравіць

 Клубы-ўдзельнікіПравіць

Турнірная табліцаПравіць

Месца Каманда Г В Н П Галы ± А Заўвагі
1 Белшына (Бабруйск) 27 20 5 2 72  21 +51 65   Выхад у Вышэйшую лігу
2 Смалявічы 27 19 6 2 59  14 +45 63
3 Рух (Брэст) 27 15 10 2 63  24 +39 55 Стыкавыя матчы
4 Лакаматыў (Гомель) 27 17 4 6 59  23 +36 55
5 Спадарожнік (Рэчыца) 27 13 5 9 44  34 +10 44
6 Нафтан (Наваполацк) 27 12 8 7 53  40 +13 44
7 Ліда 27 11 8 8 41  31 +10 41
8 НФК (Мінск) 27 11 7 9 40  36 +4 40
9 Граніт (Мікашэвічы) 28 9 8 11 38  41 −3 35
10 Орша 27 9 4 14 32  53 −21 31
11 Хімік (Светлагорск) 27 7 5 15 23  54 −31 26
12 Слонім-2017 27 4 9 14 17  45 −28 21
13 Смаргонь 27 4 6 17 26  61 −35 18
14 Хваля (Пінск) 27 4 6 17 27  48 −21 18
15 Баранавічы 27 1 3 23 10  79 −69 6   Вылет у Другую лігу

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаўПравіць

Дома / На выездзе1 БАР БШЫ ГМІ ЛГМ ЛІД НАФ НФК ОРШ РУХ СЛО СМЛ СМГ СПР ХВА ХСВ
Баранавічы 0:5 2:5 0:2 0:1 1:2 0:4 0:2 0:5 0:5 0:0 0:4 1:2 1:3
Белшына 4:0 2:1 3:0 2:1 1:3 1:1 5:0 2:2 5:0 0:2 4:1 5:2 3:0 4:0
Граніт 1:1 1:5 2:0 2:1 3:4 2:2 3:1 0:5 2:0 2:2 3:1 0:0 0:0 0:0
Лакаматыў 4:0 0:1 1:0 1:0 2:1 3:1 1:0 0:2 4:0 6:1 2:0 3:1 6:1
Ліда 6:1 0:1 0:0 0:0 2:1 2:2 2:4 2:0 0:1 2:1 1:0 2:1 4:0
Нафтан 3:0 1:5 0:0 2:2 3:2 2:2 2:4 2:2 0:0 0:0 5:0 2:1 2:2
НФК 2:0 0:2 1:1 1:3 1:4 2:3 0:0 2:0 0:5 4:0 3:3 2:1 2:0
Орша 0:0 1:4 1:0 0:2 1:2 0:3 2:1 1:2 1:0 1:5 3:1 0:2 0:0 0:0
Рух 2:0 1:1 1:0 3:1 1:1 2:2 0:1 6:1 1:1 0:3 3:0 1:0 8:1
Слонім-2017 1:0 0:1 3:1 0:5 0:2 1:2 0:1 1:3 1:1 0:3 0:0 1:0 2:2 2:1
Смалявічы 4:0 1:1 3:2 1:1 4:1 2:1 1:0 3:1 0:0 1:1 1:0 1:2 1:0 6:0
Смаргонь 4:1 0:0 0:3 1:4 0:0 2:0 0:2 1:2 0:3 2:2 0:1 0:1 2:2
Спадарожнік 3:1 0:2 2:0 2:1 1:1 2:0 0:2 3:3 2:2 2:0 0:2 3:5 3:0 1:0
Хваля Пінск 5:0 2:3 0:3 0:4 2:2 1:2 0:1 2:0 2:4 1:1 0:1 2:4 0:2 1:0
Хімік 0:1 1:2 4:0 0:3 1:1 0:4 1:0 2:1 0:2 0:0 1:0 4:0 0:3 1:0

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 16 лістапада 2019
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Зноскі

СпасылкіПравіць