ФК Рух Брэст
«Рух» — беларускі футбольны клуб з Брэста, заснаваны ў 2016 годзе, які належыць бізнесмену Аляксандру Зайцаву(руск.) бел.[1]. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Рух Брэст | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Поўная назва | ТАА «Футбольны клуб РУХ» | ||
Заснаваны | 1 мая 2016 | ||
Горад | Брэст, Беларусь | ||
Дырэктар | Сяргей Вараб’ёў | ||
Галоўны трэнер | Кірыл Альшэўскі | ||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
2020 | 8 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
ГісторыяПравіць
Створаны ў 2016 годзе на базе клуба заўзятараў «Дынама-Брэст». Першапачаткова аматарскі клуб у 2017 годзе заявіўся ў чэмпіянат Брэсцкай вобласці, у гэты час у каманду сталі прыцягвацца ў асноўным выхаванцы і былыя дублёры брэсцкага «Дынама». У лістападзе 2017 года стала вядома, што «Рух» стаў фарм-клубам «Дынама» і на наступны сезон заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, а галоўным трэнерам стане вядомы беларускі футбаліст і трэнер Андрэй Зыгмантовіч[2].
У сезоне 2018 склад каманды ў асноўным склалі былыя дублёры «Дынама», якія паспелі згуляць у рознх лігах беларускага чэмпіянату. Ад самага пачатку каманда ўпэўнена ішла ўверсе табліцы, доўгі час змагалася за першы радок з «Крумкачамі», і толькі па выніках апошняга тура «Рух» забяспечыў перамогу ў лізе.
У сезоне 2019 «Рух» перастаў быць фарм-клубам «Дынама» і стаў самастойнай камандай, што давала яму права ў выпадку поспехаў прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу. Каманда добра ўкамлектавалася, запрасіўшы ігракоў з вопытам выступленняў на высокім узроўні, і лічылася ў пачатку сезона адным з фаварытаў у барацьбе за высокія месцы. Аднак, выступленне атрымалася нестабільным — буйныя перамогі чаргаваліся з нічыімі, і «Рух» хутка выпаў з барацьбы за лідарства ў табліцы, хоць і знаходзіўся ў першай палове. Другую палову сезона «Рух» правёў больш упэўнена, і ў выніку доўгага суперніцтва з гомельскім «Лакаматывам» заняў трэці радок, які даў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Атрымаўшы ў стыкавых матчах перамогу над магілёўскім «Дняпром» (2:1, 1:2, па пенальці 5:4), «Рух» выйшаў у элітны дывізіён.
У Вышэйшай лізе «Рух» зрабіў стаўку на маладых ігракоў, якіх падтрымлівалі некалькі вопытных выканаўцаў. Галоўным трэнерам стаў Аляксандр Сяднёў, з якім каманда гуляла ў атакуючы футбол, у выніку ў сезоне 2020 падзяліла трэцяе месца ў Вышэйшай лізе па колькасці забітых мячоў. «Рух» адразу здолеў замацавацца ў элітным дывізіёне, амаль увесь час трымаўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 8 месцы.
ЭмблемыПравіць
- Гісторыя эмблем «Руха»
Цяперашні складПравіць
Станам на сакавік 2021 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[3].
|
|
Рэзервовы складПравіць
|
|
Трэнерскі штабПравіць
- Кірыл Альшэўскі (нар. 1984) — галоўны трэнер
- Вячаслаў Грыгараў (нар. 1982) — старшы трэнер
- Аляксандр Дзямешка (нар. 1986) — старшы трэнер
- Аляксей Міхайлаў (нар. 1987) — старшы трэнер
- Андрэй Чалмадзееў (нар. 1989) — старшы трэнер
- Андрэй Цэван (нар. 1986) — трэнер-аналітык
- Юрый Петухоў (нар. 1960) — трэнер брамнікаў
- Анастасія Шлойда (нар. 1993) — трэнер-рэабілітолаг
- Анатоль Алейнікаў (нар. 1969) — галоўны трэнер дубля
- Вадзім Дземідовіч (нар. 1985) — трэнер дубля
- Сяргей Астапчык (нар. 1975) — трэнер брамнікаў дубля
Статыстыка выступленняўПравіць
Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2017 | Чэмпіянат Брэсцкай вобласці (Д4), Заходняя зона[4] | 2 | 14 | 10 | 1 | 3 | 53–22 | 31 | Выхад у фінальны этап | |
Фінальны этап[5] | 2 | 2 | 9 | 2 | 3 | 39–21 | 29 | |||
2018 | Другая (Д3) | 1 | 28 | 23 | 4 | 1 | 87–16 | 73 | Выхад у Першую лігу | |
2019 | Першая (Д2) | 3 | 28 | 15 | 11 | 2 | 65–26 | 56 | 1/16 фіналу | |
Пераходныя матчы1 | 2 | 1 | 0 | 1 | 3–3 | Выхад у Вышэйшую лігу | ||||
2020 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 30 | 11 | 11 | 8 | 57–38 | 44 | 1/8 фіналу |
- 1 Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Дняпра» (Магілёў), 12-й каманды Вышэйшай лігі 2019 (2:1, 1:2, пен. 5:4).
Галоўныя трэнерыПравіць
- Андрэй Чалмадзееў (2016—2017)
- Андрэй Зыгмантовіч (лістапад 2017 — верасень 2019)
- Андрэй Чалмадзееў (в.а. у верасні — снежні 2019)
- Аляксандр Сяднёў (снежань 2019 — снежань 2020)
- Кірыл Альшэўскі (са студзеня 2021)
Зноскі
- ↑ Кайко, Сяргей (2021-02-05). "Капскі збіраецца на сход Няўжо без гэтага не ўратаваць БАТЭ" (in be). Новы Час (5 (713)): 11. ISSN 2218-2144. "брэсцскі «Рух» — клуб праўладнага бізнесоўца Аляксандра Зайцава".
- ↑ В 2018 году фарм-клуб брестского «Динамо» «Рух» выступит во второй лиге
- ↑ Команда
- ↑ football.by
- ↑ football.by
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (руск.)
- Футбольный клуб Рух стал фарм-клубом Динамо-Брест (руск.)