Аляксандр Мікалаевіч Зайцаў (бізнесмен)
Аляксандр Мікалаевіч Зайцаў — беларускі прадпрымальнік, уладальнік шэрагу гандлёвых, лагістычных і прамысловых кампаній, а таксама футбольных клубаў «Дынама-Брэст» (2016—2020 гг.) і «Рух»[1][2]. Былы дзяржслужачы. Сумесна з Мікалаем Вараб’ём і Аляксеем Алексіным валодае кампаніяй «Брэміна груп» — аператарам асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна—Орша», а таксама іншых лагістычных комплексаў. Былы памочнік Лукашэнкі[3].
Аляксандр Мікалаевіч Зайцаў | |
---|---|
Род дзейнасці | бізнесмен, прадпрымальнік |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Згодна з расследаваннем OCCRP, Siena і Белсата, Зайцаў і Аляксей Алексін у 2012 годзе атрымалі ў Літве від на жыхарства і адкрылі там некалькі кампаній. Хоць гэтыя кампаніі працавалі без прыкметнай дзелавой актыўнасці і без персаналу, праз іх рахункі правялі больш за 46 мільёнаў еўра[4].
Зайцаў — ганаровы консул Замбіі ў Беларусі[5].
Паводле звестак «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», у 2002 годзе Аляксандр Зайцаў ажаніўся з Вольгай Грамыка (пісьменніца, аўтарка кніг у жанры фэнтэзі), а ў 2011 годзе сужэнцы аформілі фіктыўны развод. У Аляксандра і Вольгі ёсць сын[6].
Міжнародныя санкцыі
правіцьУ чэрвені 2021 года на Зайцава, а таксама на звязаныя з ім кампаніі «Брэміна груп» і «Сохра» былі накладзены санкцыі Еўрапейскага Саюза[7]. У хуткім часе да санкцый супраць Зайцава, «Брэміна груп» і «Сохры» далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], Канада і Швейцарыя[9][10][11]. 9 жніўня 2021 года «Брэміна груп» уключылі ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13]. Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну да санкцый супраць Зайцава, «Брэміна груп» і «Сохры» далучыліся Японія[14] і Украіна[10][11][15], а ЗША[16] і Новая Зеландыя[17][18] пашырылі свой санкцыйны спіс на Зайцава і «Сохру».
Паводле расследавання «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», пасля ўвядзення санкцый ЕС і ЗША супраць «Брэміна груп» частка яе маёмасці была запісана на кампанію «АЛІС МА», заснаваную ксяндзом Ігарам Лашуком. Пазней Лашук прысутнічаў на цырымоніі ўзнагароджання Зайцава ў снежні 2022 года папскім рыцарскім Ордэнам Святога Рыгора Вялікага[19].
У лістападзе 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Аляксандра Зайцава і «Брэміна груп»[20].
Крыніцы
правіць- ↑ Кайко, Сяргей (2021-02-05). "Капскі збіраецца на сход Няўжо без гэтага не ўратаваць БАТЭ". Новы Час (5 (713)): 11. ISSN 2218-2144. Архівавана з арыгінала 2021-02-10. Праверана 2021-02-10.
брэсцскі «Рух» — клуб праўладнага бізнесоўца Аляксандра Зайцава
- ↑ Карпенка, Іван (2021-08-13). "Жыццё не цукар". Новы Час (31–33 (739–741)): 42.
«Рух» - другі праект прадпрымальніка ў беларускім футболе. Першым было брэсцкае «Дынама» ... Недзе каля 10 мільёнаў доллараў у год – менавіта столькі складаў гадавы бюджэт клуба. ... Зайцаў вырашыў пакінуць «Дынама» і ўзяць пад апеку «Рух» - клуб, фактыччна створаны ім з нуля.
- ↑ Дошел до Бреста . Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
- ↑ Міжнародныя расьсьледавальнікі расказалі пра літоўскія кампаніі набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў . Беларуская служба Радыё «Свабода» (11 сакавіка 2021).
- ↑ Навошта вярхі беларускага бізнесу ідуць у "ганаровыя консулы" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 студзеня 2021).
- ↑ «Саший» Зайцев (у него опять ФК в Бресте) обходит санкции фирмой ксендза с молитвой от «демона войны» и фиктивно развелся с украинской женой, считающей их свадьбу унылым говном (руск.). Трыбуна (22 красавіка 2023). Праверана 22 мая 2024.
- ↑ «Сохра», «Брэміна Груп», «БелАЗ», «МАЗ». Што за кампаніі падпалі пад санкцыі Эўразьвязу . Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021).
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2021. Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ ОЛЕКСІН Олексій Іванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2023. Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ а б Товариство з обмеженою відповідальністю "Бреміно групп"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ а б Товариство з обмеженою відповідальністю "Сохра"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ ЗША абвясьцілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. СЬПІС . Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 жніўня 2021).
- ↑ «Гэта выглядае вельмі маштабна». Як новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку . Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 жніўня 2021).
- ↑ Японія ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў. У спісе сыны Лукашэнкі . Новы Час (8 сакавіка 2022).
- ↑ Кіраўнікі сілавога блёку, алігархі, прапагандысты і Галіна Лукашэнка. Супраць каго яшчэ Ўкраіна ўвяла санкцыі . Беларуская служба Радыё «Свабода» (20 кастрычніка 2022).
- ↑ CША ввели санкции в отношении Беларуси из-за содействия вторжению в Украину (руск.). Голас Амерыкі (25 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 12 красавіка 2022.
- ↑ Implementation of travel bans on individuals associated with the Russian invasion of Ukraine (англ.). Ministry of Foreign Affairs and Trade (7 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2022. Праверана 15 красавіка 2022.
- ↑ Новая Зеландыя ўхваліла новыя санкцыі супраць беларускіх банкаў і кампаній . Наша Ніва (21 ліпеня 2023).
- ↑ Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ . Наша Ніва (21 красавіка 2023).
- ↑ Эўрапейскі суд адхіліў пазоў беларускіх бізнэсоўцаў Вараб’я і Зайцава аб скасаваньні санкцый . Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 лістапада 2023).