Мікалай Мікалаевіч Варабей

Мікалай Мікалаевіч Варабей (нар. 4 мая 1963[1][2], УССР) — беларускі бізнесмен, уладальнік кампаній «Інтэрсэрвіс», «Нафтабітумны завод» і іншых. Большасць бізнес-праектаў рэалізуе сумесна з Аляксандрам Шакуціным.

Мікалай Мікалаевіч Варабей
Дата нараджэння: 1963
Месца нараджэння:
Грамадзянства:

Сумесна з Аляксандрам Зайцавым і Аляксеем Алексіным валодае кампаніяй «Брэміна груп» — аператарам асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна-Орша».

У красавіку 2019 года беларуская кампанія «Нафтабітумны завод» Мікалая Вараб’я набыла 51 % акцый украінскага нафтапрадуктаправода «Прыкарпатзападтранс», які эксплуатуе ўчастак нафтапрадуктаправода «Самара — Заходні напрамак» працягласцю каля 800 км і прызначаны для прапампоўвання дызельнага паліва з Расіі і Беларусі для Украіны і транзіту ў Еўропу[3].

У верасні 2022 года «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» заявіў, што сям’я Вараб’я валодае актывамі ў Аўстрыі, у тым ліку кватэрамі ў Вене і горным шале, а яго даўнім партнёрам з’яўляецца Максіміліян-Крыстаф фон Габсбург-Латарынгскі[4].

Міжнародныя санкцыі правіць

Са снежня 2020 года на самога прадпрымальніка[5], а з чэрвеня 2021 года і на звязаныя з ім кампаніі «Брэміна груп» і «Новая нафтавая кампанія» накладзены санкцыі Еўрапейскага Саюза[6]. Да гэтых санкций далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7][8], Канада і Швейцарыя, а Вялікабрытанія увяла санкцыі супраць Вараб’я[9][10][11]. 9 жніўня 2021 года Вараб’я, «Брэміна груп», «ННК», яе дачка «Новая нафтавая кампанія „Ўсход“», а таксама звязаныя з бізнесменам «Абсалютбанк», «БелКазТранс», «БелКазТранс Украіна», «Інтэрсэрвіс» і Нафтабітумны завод уключылі ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13]. Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе да санкцый супраць Вараб’я, «Брэміна груп» і «ННК» далучыліся Японія[14] і Украіна[15][10][11], а Канада пашырыла свае санкцыі на «Абсалютбанк» і дачку[4] Вераб’я Кацярыну Смушковіч[16].

Пасля ўвядзення пад еўрапейскіх санкцый супраць Вераб’я «Абсалютбанк» стаў належаць топ-менеджарам іншых кампаній бізнесмена[17].

У лістападзе 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Мікалая Вераб’я і «Брэміна груп»[18].

Заўвагі правіць

  1. Николай Воробей. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2019. Праверана 20 лістапада 2019.
  2. Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 18 снежня 2020.
  3. У белорусского олигарха могут отобрать нефтепродуктопровод в Украине
  4. а б Шале ў гарах і дзве кватэры ў Вене. «Кашалёк Лукашэнкі», нягледзячы на санкцыі, захаваў багацці ў Еўрасаюзе. Наша Ніва (27 верасня 2022).
  5. У сеціве з’явіўся спіс імёнаў і прадпрыемстваў з трэцяга пакета санкцый ЕС (абноўлена). Новы Час (17 снежня 2020).
  6. «Сохра», «Брэміна Груп», «БелАЗ», «МАЗ». Што за кампаніі падпалі пад санкцыі Эўразьвязу. Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021).
  7. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2021. Праверана 10 верасня 2021.
  9. ВОРОБЕЙ Микола Миколайович
  10. а б Товариство з обмеженою відповідальністю "Бреміно групп"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 1 снежня 2023.
  11. а б Закрите акціонерне товариство "Нова нафтова компанія"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 1 снежня 2023.
  12. ЗША абвясьцілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. СЬПІС. Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 жніўня 2021).
  13. «Гэта выглядае вельмі маштабна». Як новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку. Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 жніўня 2021).
  14. Японія ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў. У спісе сыны Лукашэнкі. Новы Час (8 сакавіка 2022).
  15. Кіраўнікі сілавога блёку, алігархі, прапагандысты і Галіна Лукашэнка. Супраць каго яшчэ Ўкраіна ўвяла санкцыі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (20 кастрычніка 2022).
  16. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette[en] (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
  17. З банка, якім валодаў блізкі да Лукашэнкі бізнесмен, вывелі ⅔ сродкаў. Новы Час (18 кастрычніка 2021).
  18. Эўрапейскі суд адхіліў пазоў беларускіх бізнэсоўцаў Вараб’я і Зайцава аб скасаваньні санкцый. Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 лістапада 2023).