Дызельнае паліва
Дызельнае паліва (салярка) — вадкае паліва з нафты для дызельных і газатрубінных рухавікоў, што ёсць сумессю вуглевадародаў з менш як 4 % прымесяў (азот-, сера- або кіслародазмяшчальныя вытворныя вуглевадародаў). Атрымліваецца перагонкай нафты. У вытворчасці для хуткасных дызеляў выкарыстоўваюць газа-газойлевыя фракцыі (тэмпература кіпення 180—360 °C, шчыльнасць 790—860 кг/м³) з тэмпературай застывання ад −55 да −5 °C і згарання 35—61 °C, для ціхаходных — цяжкія вязкія фракцыі (тэмпература кіпення 250—420 °C, шчыльнасць 930 кг/м³) з тэмпературай застывання ад −5 да 10 °C і згарання 65—85 °C. Эксплуатацыйныя ўласцівасці (хуткае загаранне і павольнае гарэнне) характарызуецца цэтанавым лікам (аптымальнае яго значэнне 45—60)[1].
Беларусь
правіцьУ 2012 годзе Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (Гомельская вобласць) і наваполацкі «Нафтан» (Віцебская вобласць) вырабілі 10 млн тон дызельнага паліва[2] «летняга» (да −5 °C), «зімняга» (да −20 °C) і «арктычнага» (да −32 °C) гатункаў[3] паводле стандартаў «Еўра-4» і «Еўра-5»[4].
Зноскі
- ↑ Дызельнае паліва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 278. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- ↑ "Дызельнае паліва". Еўразійская эканамічная камісія. 30 красавіка 2013. Праверана 7 красавіка 2014.
- ↑ "Дызельнае паліва". А-100. Архівавана з арыгінала 22 верасня 2014. Праверана 7 красавіка 2014.
- ↑ "Дызельнае паліва «Еўра-5»". А-100. Архівавана з арыгінала 22 верасня 2014. Праверана 7 красавіка 2014.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дызельнае паліва
- "Цэны на паліва ў Беларусі". ФорэксБрэст. Архівавана з арыгінала 4 красавіка 2016. Праверана 7 красавіка 2014.