BYPOL

Аб'яднанне сілавікоў Беларусі

BYPOL — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Аб’яднанне вядзе YouTube- і Telegram-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі.

BYPOL
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 20 кастрычніка 2020
bypol.org/by

Ініцыятыва выступае супраць палітыкі А. Лукашэнкі, а таксама не прызнае яго легітымным прэзідэнтам. Удзельнікі BYPOL лічаць абраным прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую[1].

Перадумовы

правіць

9 жніўня ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Як мяркуецца, вынікі былі сфальсіфікаваны. У ходзе сутыкненняў міліцыя ўжыла слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты, вадамёты і гумавыя кулі. Некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў былі не згодныя з жорсткай палітыкай, з прычыны чаго сышлі ў адстаўку.

Гісторыя

правіць

20 кастрычніка ў Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з былымі супрацоўнікамі сілавых структур. На гэтай сустрэчы прысутнічалі капітан юстыцыі Андрэй Астаповіч  (англ.), маёр юстыцыі Ігар Лабан, старшы лейтэнант міліцыі Мацвей Купрэйчык, лейтэнант міліцыі Уладзімір Жыгар. На гэтай сустрэчы яны заявілі аб намеры стварыць прафсаюз сілавых структур. Святлана Ціханоўская падтрымала стварэнне ініцыятывы і прапанавала «правесці асобную закрытую сустрэчу па пытанні пераходу супрацоўнікаў сілавых структур на бок беларускага народа»[2].

Канал на YouTube быў створаны 3 лістапада 2020 года.

22 красавіка 2021 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў тэлеграм-канал «BYPOL» экстрэмісцкім. У выніку распаўсюджванне інфармацыі з гэтага канала цягне адміністрацыйную адказнасць[3]. 12 студзеня 2022 года той жа суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў і іншыя інтэрнэт-рэсурсы ініцыятывы[4].

У лістападзе 2021 года МУС прызнала BYPOL экстрэмісцкім фарміраваннем[5]. Стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам[6].

У жніўні 2022 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў ініцыятыву тэрарыстычнай[7].

У лютым 2023 года арганізацыя ўзяла на сябе адказнасць за атаку на расійскі ваенны самалёт у Мачулішчах[8].

15 лютага 2024 года шасцярым заснавальнікам BYPOL завочна прызначылі буйныя турэмныя тэрміны[9].

Публікацыі

правіць

Самай першай публікацыяй на YouTube-канале ініцыятывы стаў зварот курсанта 4 курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС Уладзіслава Бацяна. У ім ён на фоне бел-чырвона-белага сцяга распавёў пра сваё звальненне. Ён звярнуўся да курсантаў Акадэміі МУС і заклікаў іх кінуць вучобу і «стаць на бок народа». Ён распавёў, як бачыў ўкід бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання[10].

Пасля на канале з’явіліся два роліка з назвай «„Херои“ в балаклавах». У першай частцы пратэстоўцаў жорстка запіхваюць у аўтазак, некаторых б’юць. Усіх ставяць на калені на падлозе фургона. Па дарозе сілавікі здзекліва распытваюць затрыманых і вывучаюць змест іх смартфонаў, асабліва падпіскі ў мэсэнджары Telegram. У другой частцы паказваюцца кадры з адной з акцый пратэсту ў Мінску[11].

2 снежня ініцыятыва апублікавала відэа сустрэчы Лукашэнкі з супрацоўнікамі АМАПа. На відэа адлюстраваны падзеі «маршу новай Беларусі», які адбыўся 23 жніўня. У той дзень А. Р. Лукашэнка з атрадам АМАП, сынам Мікалаем і асабістым лекарам прыняў удзел у разгоне некалькіх людзей каля палаца Незалежнасці пасля маршу. Пасля «зачысткі» тэрыторыі ён выказаў падзяку сілавікам і паабяцаў не застацца ў даўгу. На відэа чутна, што сілавікі каля Лукашэнка паджартоўваюць з яго слоў, лаюцца, смяюцца[12].

10 снежня ініцыятыва апублікавала відэа, у якім супрацоўнікі АМАПу абражаюць пратэстоўцаў 23 жніўня каля Палаца Незалежнасці. У роліку дададзены каментарый, што такімі паводзінамі яны парушаюць Загад МУС № 67 «Аб правілах прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»[13].

17 снежня на YouTube-канале апублікаваны відэаролік пра здзекі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска  (бел. (тар.)) 12 жніўня. На кадрах відаць, як затрыманыя, сярод якіх жанчыны і непаўналетнія, стаяць на каленях або ляжаць тварам у падлогу з заламанымі за спіну рукамі. На допыце людзей б’юць пад дых або па нырках, прымушаюць аблізваць дубінку. Падчас допытаў людзей запалохваюць, пагражаюць. ​Некаторыя затрыманыя моцна збітыя, у іх на твары гематомы, драпіны і сінякі. Пакуль ідзе допыт, відаць, як на заднім плане невядомы ў цывільным і балаклаве збівае дубінкай мужчыну.

28 снежня ініцыятыва апублікавала матэрыялы свайго расследавання аб крымінальным пераследзе былога кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Ініцыятыва сцвярджае, што справа Ціханоўскага палітычна матываваная. У дачыненні да Ціханоўскага і чальцоў яго каманды Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю пачало распрацоўку аператыўнага ўліку. Задоўга на затрымання справа знаходзілася пад кантролем старэйшага оперупаўнаважанага 2-га аддзела 3-га ўпраўлення Івана Тарасіка. Агульнае кіраўніцтва гэтай распрацоўкай ажыццяўлялася начальнікам 3-га ўпраўлення Міхаілам Бедункевічам. У выніку кіраўнікам не ўдалося знайсці падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы. У сувязі з гэтым яны арганізавалі правакацыю. Вусны загад, як сцвярджае ініцыятыва, быў аддадзены былым міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым[14][15].

7 студзеня ў сваім Telegram-канале ініцыятыва апублікавала даклад аб становішчы спраў у структуры МУС. Ён змяшчае звесткі аб штатнай колькасці атэставаных супрацоўнікаў на 1 кастрычніка і іншыя «дадзеныя для службовага карыстання».

14 студзеня ініцыятыва апублікавала запіс, дзе чалавек з голасам, падобным на голас экс-кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова, распавядае, ад чаго загінуў Аляксандр Тарайкоўскі, а таксама аб нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, у якім ён тлумачыў, што рабіць з пратэстамі і пратэстоўцамі. Мяркуецца, што запіс быў зроблены ў канцы кастрычніка. На запісе чалавек з голасам, падобным на Карпянкова кажа, што «кіраўніком дзяржавы сілавікі прыкрытыя з усіх бакоў у плане прымянення зброі», а таксама паведамляе, што Аляксандр Тарайкоўскі памёр ад гумавай кулі, якая «прыляцела яму ў грудзі». Ён таксама прыводзіць цытату ад «прэзідэнта», як трэба звяртацца з пратэстоўцамі. Чалавек ў відэа таксама распавёў, што ствараецца база дадзеных.

Таму, як прэзідэнт казаў, што калі на цябе прэ, калі на цябе прэ — выкарыстоўвай зброю, атрымліваецца, вось несмяротнае. Ува ўпор: па нагах, у жывот, па яйках. Каб зразумеў, што ён стварыў і што нарабіў, калі апрытомнее. Ну нанясіце яму нешта ў такім ну выглядзе: альбо пакалечыць, альбо знявечыць, альбо забіць. Ужываць зброю яму проста ў лоб, проста ў лоб, проста ў твар, проста туды, пасля чаго ён ужо ніколі, атрымліваецца, не вернецца ў той стан, у якім ён знаходзіўся. У гэтай базе дадзеных, хто трапіў другі раз, той павінен там і застацца. Было сказана распрацаваць, зрабіць лагер, паставіць калючы дрот па перыметры. "Было сказана распрацаваць, зрабіць лагер, паставіць калючы дрот па перыметры. Зрабіць два памяшканні зрабіць: топка— паверх, кармілі — паверх, каб працавалі.

Пазней МУС назвала запіс фэйкам. Павел Латушка заявіў, што гэты запіс будзе перададзены ў Савет Бяспекі ААН, Еўрапейскі Саюз, АБСЕ і ўладам Расеі і ЗША.

2 лютага TUT.BY атрымаў вынікі фанаскапічнай экспертызы запісу, апублікаванага BYPOL, які мае «велізарнае грамадскае значэнне» і які выклікаў рэзананс не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У аўдыёзапісу гаворка ідзе пра забойства Аляксандра Тарайкоўскага, ужыванне смяротнай зброі і «лагеры для востракапытных». Экспертыза пацвердзіла, што голас на запісу належыць Мікалаю Карпянкову, і не выявіла прыкметаў мантажу[16].

Супрацоўніцтва з іншымі структурамі беларускай апазіцыі

правіць

Ініцыятыва прымала ўдзел у распрацоўцы платформы Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў. Аб’яднанне таксама дапамагае расследаваць іншыя злачынствы. Таксама BYPOL мае прадстаўніка ў Народным антыкрызісным кіраванні. Разам з упраўленнем яны вызначаюць вінаватых у неабгрунтаваным і неправамерным гвалце падчас пратэстаў.

Мэты і напрамкі дзейнасці

правіць
  • Аб’яднанне супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, якія не падтрымліваюць цяперашнюю ўладу, у арганізаваную структуру, якая гатова дзейнічаць ва ўсталяванні законнасці і справядлівасці ў Беларусі;
  • Стварэнне незалежнага прафсаюза сілавых ведамстваў;
  • Распрацоўка палажэнняў па будучаму рэфармаванню праваахоўных органаў;
  • Збор доказаў па здзейсненым злачынствам у дачыненні да мірна пратэстуючых беларускіх грамадзян;
  • Збор інфармацыі аб карупцыйных схемах, іх ліквідацыя;
  • Супрацоўніцтва на міжнароднай арэне па расследаванні і судовым разглядзе фактаў здзяйснення злачынстваў супраць чалавецтва, санкцыйны і крымінальны пераслед устаноўленых асоб на міжнародным узроўні.

Інфаўкіды

правіць

У пачатку лютага 2021 года BYPOL распаўсюдзіла інфармацыю, што беларускія ўлады збіраюць міраўтворчы кантынгент у 600 вайскоўцаў для адпраўкі ў Сірыю. Як гаварылася ў паведамленні, у Заходнім і Паўночна-Заходнім аператыўных камандаваннях ужо прыйшла дэрыктыва аб адборы вайскоўцаў. У сувязі з гэтым, паводле звестак групы BYPOL, вайскоўцы пачалі масава звальняецца з Узброеных Сіл. Аднак урад краіны абверг гэтую інфармацыю[17]. У факце падрыхтоўкі да сірыйскай місіі таксама ўсумніліся і іншыя крыніцы[18].

Крыніцы

правіць
  1. «Ёсць супрацоўнікі АМАПу, якія звярталіся да нас». Былы беларускі следчы — пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў.
  2. Афіцэры расказалі Ціханоўскай пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў Архівавана 22 студзеня 2021.
  3. Telegram-канал «BYPOL» прызнаны экстрэмісцкім . Новы Час (23 красавіка 2021). Праверана 10 студзеня 2022.
  4. Интернет-ресурсы BYPOL признаны экстремистскими материалами (руск.). Reform.by (20 студзеня 2022). Праверана 21 студзеня 2022.
  5. Інтэрнэт-рэсурчы «BYPOL»/ «мабілізацыйны план «Перамога»» прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі . Новы Час (8 лістапада 2021). Праверана 10 студзеня 2022.
  6. БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (17 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2021. Праверана 22 снежня 2021.
  7. [1]
  8. Кіраўнік BYP*L абяцае працяг партызанскіх дзеянняў, а Лукашэнка склікае нараду сваіх генералаў . Новы Час (27 лютага 2023).
  9. Вынеслі прысуд па справе «Байпола». Азараву далі 25 гадоў завочна. Наша Ніва (15 лютага 2024).
  10. «Я стаў сведкам злачынства». Курсант Акадэміі міліцыі зявіў аб фальсіфікацыі выбараў Архівавана 24 студзеня 2021.
  11. У сеціва трапілі відэа, якія былі зняты сілавікамі ў Мінску, REFORM.by (27 лістапада 2020)
  12. «Хероі» і іх «прэзідэнт-даўжнік». З Лукашенка смяецца нават АМАП(недаступная спасылка), Белорусский партизан (3 снежня 2020)
  13. «Пи**eц, я купюр заработал!» У сеціва злілі новае відэа(недаступная спасылка), Белорусский партизан (11 снежня 2020)
  14. BYPOL. Дело Тихановского: BYPOL установил политический заказ (руск.). Telegraph (28 снежня 2020). Праверана 1 студзеня 2021.
  15. BYPOL опубликовала материалы по делу Тихановского и запись с голосом, похожим на голос Караева (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (29 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2020. Праверана 1 студзеня 2021.
  16. Кто говорил про «лагерь для острокопытных» на слитой аудиозаписи? Мы получили результаты экспертизы (руск.). TUT.BY (2 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
  17. Минобороны прокомментировало информацию об отправке белорусских солдат в Сирию Архівавана 1 лютага 2021. // Express, 1 февраля 2021
  18. Денис Бурковский. Правда ли, что 600 белорусских солдат могут отправиться в Сирию? Разбираемся в вопросе Архівавана 5 лютага 2021. // TUT.BY, 1 февраля 2021