Павел Латушка
Павел Паўлавіч Лату́шка (нар. 10 лютага 1973, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Павел Паўлавіч Латушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Паўлоўскі | ||||||
Пераемнік | Ігар Фісенка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Паўлоўскі | ||||||
Пераемнік | Ігар Фісенка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Матвяйчук | ||||||
Пераемнік | Барыс Святлоў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Мікалай Крэчка | ||||||
Пераемнік | Віктар Гайсёнак | ||||||
Нараджэнне |
10 лютага 1973 (50 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, cultural manager | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995, пачынаў вучыцца на гістарычным). Завочна скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1996). У 1995—1996 быў аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 1996-2000 займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку (Польшча). У 2000-2002 — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі. З 6 снежня 2002 года[1] да 31 кастрычніка 2008 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Колькі разоў (2006[2]) МЗС Беларусі часова адклікала Паўла Латушку для кансультацыяў[3]. Быў наймаладзейшым беларускім паслом[3]. 4 чэрвеня 2009 прызначаны на пасаду міністра культуры Беларусі[4]. 16 лістапада 2012 Павел Латушка прызначаны паслом у Францыю і пры ЮНЕСКА. 16 лістапада 2012 года празначаны паслом Беларусі ў Францыі[5], 15 студзеня 2019 года ўказам Прэзідэнта № 21 ад вызвалены з пасады[6]. У хуткім часе прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра[7].
17 жніўня 2020 загадам міністра культуры Беларусі Ю. Бондара звольнены з пасады гендырэктара Купалаўскага тэатра. Прычынай звальнення стала тое, што ён 14 жніўня асудзіў падаўленне мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і прыйшоў да дэманстрантаў на плошчу Незалежнасці, а 16 жніўня выйшаў на Марш за свабоду і заявіў, што ўлады сваімі дзеяннямі адчынілі скрыню Пандоры[8].
Увайшоў у склад Прэзідыума Каардынацыйнай рады. Быў вымушаны пакінуць Беларусь. Узначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, створанае ў кастрычніку 2020 года з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[9]. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Паўлу Латушку 18 гадоў пазбаўлення волі[10].
У афіцыйных стасунках паслядоўна карыстаецца беларускай мовай[11]. Сябар Таварыства беларускай мовы[12].
Зноскі
- ↑ Латушка выслужыўся// Хартыя'97. 9 снежня 2002
- ↑ Пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка адкліканы для кансультацыяў// Наша Ніва. 31 сакавіка 2006
- ↑ а б Яланта Смялоўская. Заканчваецца дыпламатычная місія Пасла Паўла Латушкі ў Польшчы// Польскае радыё для замежжа. 27 кастрычніка 2008
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя рашэнні// Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 4 чэрвеня 2009
- ↑ Лукашэнка прызначыў Вакульчыка ў КДБ, а Латушку — у Францыю (недаступная спасылка)
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (15 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2019. Праверана 10 лютага 2022.
- ↑ news.tut.by Архівавана 6 сакавіка 2019.
- ↑ Мінкульт звольніў Паўла Латушку // Наша Ніва. 17 жніўня 2020
- ↑ belarus-nau.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 10 лютага 2022.
- ↑ tass.ru
- ↑ Наталля Герасімюк. Павел Латушка завяршае сваю дыпламатычную місію ў Польшчы// Беларускае Радыё Рацыя. 6 лістапада 2008
- ↑ Сяргей Будкін. Член ТБМ пры ўладзе// Беларускае Радыё Рацыя. 5 чэрвеня 2009
- ↑ Аляксей Мароз. Візіт з прапановай канкрэтнай дапамогі Архівавана 6 красавіка 2009.// Ніва № 10 (2443), 9 сакавіка 2003 г.
- ↑ Дзмітрый Гурневіч. Павел Латушка пазнаёміў дыпламатаў з творчасцю Коласа і Купалы// Польскае радыё для замежжа. 26 кастрычніка 2007
СпасылкіПравіць
- Міра Лукша. Цераз мяжу да сваіх (размова з паслом) // Ніва. № 10 (2443), 9 сакавіка 2003 г. Архівавана 6 красавіка 2009.
- Валера Саўко. Госць Радыё Палонія — Павел Латушка // Польскае радыё для замежжа. 25 красавіка 2003
- Валера Саўко. Госць эфіру — Пасол П.Латушка // Польскае радыё для замежжа. 9 сакавіка 2005
- Павел Латушка. «Мы хочам супрацы і з Расіяй, і з Еўрасаюзам» (пераклад інтэрв’ю польскай газеце «Rzeczpospolita») // Польскае радыё для замежжа. 18 верасня 2008
- Старонка на праекце BelarusProfile.