Хартыя'97
Хартыя’97 – беларуская грамадзянская ініцыятыва, якая была накіравана на праваабарончую дзейнасць і аб'яднанне палітычных сіл, апазіцыйных да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.
Хартыя'97 | |
---|---|
![]() | |
URL | charter97.org |
Тып сайта | Навінавы |
Рэгістрацыя | Няма |
Мова(-ы) | Беларуская, руская, англійская |
Пачатак працы | 11 верасня 1998 |
Рэйтынг Alexa | 9 668[1] |
Хартыя’97 была складзена па аналогіі з Хартыяй 77 – дэкларацыяй, якая абвясціла прынцыпы пераадолення таталітарызму і аднаўлення дэмакратыі ў Чэхаславакіі. Хартыя’97 была абвешчаная 10 лістапада 1997 года. Хартыя канстатавала парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, разбурэнне нацыянальнай культуры. Яе аўтарамі і ініцыятарамі выступілі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а яе тэкст быў апублікаваны ў вядучых няўрадавых газетах таго часу: «Имя», «Белорусская деловая газета», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і іншых.
У арганізацыйны камітэт грамадскай ініцыятывы ў розны час уваходзілі Андрэй Саннікаў, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Віктар Івашкевіч, Людміла Гразнова, Пётр Марцаў, Юрый Хашчавацкі і іншыя вядомыя дзеячы. Першымі пад тэкстам Хартыі’97 паставілі подпісы 100 вядомых у краіне палітыкаў, грамадcкіх і культурных дзеячаў, журналістаў. Пазней дакумент падпісалі больш за 100 тысяч грамадзян Беларусі.[2]
У цяперашні час радавыя чытачы парталу з Беларусі штодзённа сутыкаюцца з праблемамі доступу на сайт у сувязі з абмежаваннямі, якія ўвялі мясцовыя інтэрнэт-правайдэры па загаду ўлад, і вымушаны карыстацца спецыяльнымі праграмамі, проксі-серверамі і ўсялякага роду ананімімайзерамі. З замежных IP-адрасоў доступ на сайт кампаніі вольны.
Зноскі
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 1 снежня 2017.
- ↑ Віншуем Хартыю’97 з юбілеем!