Таталітарызм
Таталітары́зм (усеўладдзе; лац.: totus — увесь) — дзяржаўны лад, пры якім пануючыя вярхі цалкам падпарадкуюць жыццё грамадства сваёй уладзе. Асноўныя рысы: манапалізаванне ўлады адной палітычнай партыяй і безумоўная ўлада яе правадыра, усеахопнае кіраванне дзяржавы ўсімі галінамі грамадскага жыцця, апора ўрада на ніжэйшыя і безмаёмныя слаі насельніцтва, шырокае выкарыстанне гвалту і запалохвання ў якасці сродкаў захавання і ўмацавання ўсеўладнага ўрада, ваенізаванне гаспадаркі і грамадскага жыцця, адхіленне большасці насельніцтва ад удзелу ва ўтварэнні і дзейнасці дзяржаўных і грамадзянскіх устаноў, забарона дзейнасці скіраваных на народаўладдзе ўстаноў і здушэнне супраціву, панаванне агульнай для ўсіх утапічнай ідэалогіі з абгрунтаваннем патрэбы ва ўсеўладным урадзе нібыта ў якасці сродку перабудовы грамадства дзеля ўсеагульнага дабра і лепшай будучыні.
Таталітарызм | |
---|---|
Процілегла | anti-totalitarianism[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вытокі панятку ў вучэнні пра цэласнасць у нямецкай філасофіі XIX стагоддзя. Крытыкі фашысцкага ўраду Італіі Джавані Амендола і П'ера Габеці надалі тэрміну ў 1920-я гады грамадзянскую накіраванасць. Тэарэтыкі фашызму Джавані Джэнтыле і Альфрэда Рока (Італія), Эрнст Юнгер і Карл Шміт (Германія) выкарыстоўвалі паняцце для абгрунтавання патрэбы ў фашысцкім усеўладным урадзе, усеўладнай дыктатуры, усеўладнай дзяржаве, усеахопнай волі да ўлады і ўсеахопным мабілізаванні. У 1930—1940-я гады прадстаўнікі франкфурцкай школы распрацоўвалі аглядна-крытычнае тлумачэнне панятку ў якасці грамадскай прылады захавання ўлады ў руках правадыра, усеахопнага панавання ваеннага ўрада і здушэння супраціву, шырокага запалохвання і поўнага бяспраўя асобы (Тэадор Адорна, Герберт Маркузэ і Эрых Фром). У 1950—1980-я гады аналітычны паняцце выкарыстоўваўся для асуджэння камуністычнага дзяржаўнага ладу (Ганна Арэнт , Збігнеў Бжазінскі і Мілаван Джылас )[1].
Зноскі
- ↑ Яўген Бабосаў. Таталітарызм // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 450. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.
Літаратура
правіць- Таталітарызм / Алесь Анціпенка. — Мінск: Беларускі калегіум, 2007. — 221 с. — 299 экз. — ISBN 978-9955-437-13-0.
- Бабосаў Я. М. Таталітары́зм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 450. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Кара-Мурза А. А. Тоталитаризм // Новая философская энциклопедия: В 4 т. (руск.) / Ин-т философии РАН, Нац. общ.-научн. фонд; Научно-ред. совет: предс. В. С. Степин, заместители предс.: А. А. Гусейнов, Г. Ю. Семигин, уч. секр. А. П. Огурцов. — М.: Мысль, 2010. — Т. 4. — С. 80—81. — 736 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-2-244-01115-9., ISBN 978-2-244-01119-7 (т. 4).
- Тоталитари́зм / Печатнов В. О. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 124. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- Ігар Кузняцоў. Таталітарызм і сталінізм(недаступная спасылка). Беларускі калегіум (3 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2014. Праверана 12 красавіка 2014.
- Юрый Вашкевіч. Тры таталітарызмы(недаступная спасылка). Беларускі калегіум (8 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012. Праверана 12 красавіка 2014.