Ігар Мікалаевіч Кузняцоў

Ігар Мікалаевіч Кузняцоў (нар. 3 ліпеня 1956, Маладзечна, Маладзечанская вобласць, БССР) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, выкладчык. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Прадстаўнік міжнароднага праваабрончага таварыства «Мемарыял» у Беларусі. На 1988 г. меў воінскае званне падпалкоўніка.

Ігар Мікалаевіч Кузняцоў
Дата нараджэння 3 ліпеня 1956(1956-07-03) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў 42-ю сярэднюю школу ў Мінску. У 1977 годзе скончыў Данецкае ваенна-палітычнае вучылішча (Украінская ССР, СССР). Затым служыў ва Уруччы ў Мінску. У 1985 годзе паступіў у Маскоўскую ваенна-гуманітарную акадэмію на ваенна-педагагічны факультэт. Пасля сканчэння 5 гадоў выкладаў у Томскім вышэйшым камандным вучылішчы сувязі (РСФСР, СССР). Завочна паступіў у аспірантуру Томскага ўніверсітэта, дзе ў 1992 годзе абараніў дысертацыю «Масавыя рэпрэсіі ў 1930-я гады і рэабілітацыя ахвяр тэрору».

Спасылкі

правіць