Дыктатура
Дыктатура (лац.: dictatura), форма праўлення, пры якой уся паўната дзяржаўнай улады належыць адной асобе — дыктатару.
Формы кіравання, палітычныя рэжымы і сістэмы |
---|
|
правіць |
У цяперашні час дыктатурай, як правіла, называюць рэжым асабістай улады, не абмежаваны нормамі заканадаўства, і які не стрымліваецца ніякімі грамадскімі ці палітычнымі інстытутамі. Як правіла, функцыянаванне дыктатарскага рэжыму суправаджаецца рэпрысіўнымі мерамі супраць палітычных апанентаў і жорсткім абмежаваннем асабістых свабод грамадзян.