Свабода (газета, 1990)
«Свабода» — грамадска-палітычная газета, якая выдавалася з 1990 па 1997 ў Мінску на беларускай мове. Выходзіла штотыднёва.
«Свабода» | |
---|---|
Тып | газета |
Галоўны рэдактар | Ігар Іванавіч Гермянчук |
Заснавана | 1990 |
Спыненне публікацый | 1997 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Пачаткам газеты стаў падрыхтаваны ў сакавіку 1990 С. Дубаўцом, П. Жуком і А. Гурковым выпуск «Дзень Волі-90». У красавіку 1990 выйшаў першы нумар «Свабоды». Рэдакцыя лічыла сваю газету пераемніцай выдання «Свабода», адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1902.
Заснавальнік П. Жук, галоўны рэдактар І. Гермянчук (з 1991). З 1993 па 1997 гады рэдакцыя знаходзілася на вул. Іванаўскай, 56 у Мінску.
Газета асвятляла пытанні грамадска-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдакцыя выдання стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазіцыях, крытычна адносілася да дзеючых на Беларусі органаў улады.
«Свабода» забароненая 24.11.1997. З 16.01.1998 газета пачала выходзіць пад назваю «Навіны», з 25 лютага 2000 — «Наша Свабода».
Зноскі
Літаратура
правіць- Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1