Алесь Гуркоў
беларускі грамадска-культурны дзеяч
(Пасля перасылкі з А. Гуркоў)
Алесь Гурко́ў (нар. 11 жніўня 1965, Мінск) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, удзельнік незалежнага выдавецкага і маладзёжнага рухаў у другой палове 1980-х.
Алесь Гуркоў | |
---|---|
Род дзейнасці | выдавец |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Член у |
Арганізатар і кіраўнік нефармальнай маладзёжнай суполкі «Світанак» Беларускага тэхналагічнага інстытута, выдавец і рэдактар газеты «Студэнцкая думка» (1988—1989), адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газеты «Свабода» (1990). Браў актыўны ўдзел у акцыях беларускага маладзёжнага руху, арганізацыі «Мартыралог Беларусі» і БНФ «Адраджэньне», дапамагаў іншым суполкам наладзіць выпуск самвыдату. Член БНФ ад 1988 года. Падчас вучобы быў пад спагнаннямі з боку адміністрацыі інстытута, выклікаўся ў пракуратуру для «субяседвання». Пасля 1991 адышоў ад палітычнай дзейнасці і заняўся бізнесам.