Сяргей Іванавіч Дубавец
Сяргей Іванавіч Дубавец (нар. 17 верасня 1959, Мазыр) — беларускі журналіст, літаратар, крытык і выдавец.
Сяргей Іванавіч Дубавец | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Іван Мялешка, Пхоў С., Сяргей Паўлоўскі, Адам Праціста, Алесь Кебік і Андрэй Корсак |
Дата нараджэння | 17 верасня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Таццяна Сапач |
Дзеці | Тэда Лі |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, журналіст, літаратурны крытык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПераехаў у Мінск раз з бацькамі ў дзяцінстве. Пасля сканчэння сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у газеце «На страже Октября» заводу «Гарызонт». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1979—1984). Падчас вучобы Сяргей Дубавец стаў адным з заснавальнікаў моладзевага аб’яднання Беларуская спеўна-драматычная майстроўня («Майстроўня»), якакая адраджала традыцыйныя народныя гулянні (напр. Купалле), ставіла народную драму «Цар Максіміліян», арганізоўвала калядаванне. За актыўны ўдзел у акцыях «Майстроўні» Дубавец, разам з іншымі, некалькі разоў быў затрыманы міліцыяй і атрымаў вымовы па камсамольскай лініі. Працаваў малодшым рэдактарам рэдакцыі літаратуры БелСЭ, у рэдакцыі абласной газеты «Гомельская праўда» (Гомель).
Літаратурную дзейнасць пачаў у «самвыдаце». Падчас службы ў Савецкай арміі выконваў абавязкі карэспандэнта дывізійнае газеты «Боевой призыв», якая знаходзілася на тэрыторыі Мінскага аператыўнага палка («Белполк»). На рэдакцыйнай машынцы Сяргей Дубавец друкаваў самвыдавецкую газету «Люстра дзён», якую пачаў выдаваць у 1980 разам з Вінцуком Вячоркам і Сяргеем Сокалавым, пад калектыўным псеўданімам «Беларуская талеранцыйная грамада». У 1984 у Слоніме разам з Сяргеям Астраўцовым выдаюць літаратурную газету «Набойні», дзе змяшчаюць свае творы. У 1986 разам з талакоўцамі выпускаў скандальны «Бурачок». З 1987, жывучы ў Маладзечне, працаваў у аддзеле крытыкі і мастацтва часопіса «Нёман» (1987). У 1988 °C. Дубавец разам з Алесем Бяляцкім пачынаюць выдаваць бюлетэнь Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» — «Кантроль». Рэдактар альманаха «Літаратура» (1989), удзельнічаў у выданні газеты «Навіны БНФ». Абіраўся членам Сойму БНФ. Рэдактар газеты «Свабода» (1990—1991). З 1990 Сяргей Дубавец жыве ў Вільнюсе, быў сведкам, а часам і ўдзельнікам барацьбы літоўскай грамадскасці за атрыманне Літвой незалежнасці. З 1991 галоўны рэдактар абноўленай «Нашай Нівы».
Удавец, жонка — Таццяна Сапач, паэтэса, тэлежурналіст; дачка — Адэля (псеўд. Тэда Лі), спявачка і празаік. Уначы на 28 снежня 2010 года Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітусам, каля 22:00 27 снежня па беларускім часе[1]. Тацяна загінула, Сяргей Дубавец быў паранены. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку[2].
Масон. З 2019 года — Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі[3].
У студзені 2024 года пракуратура Беларусі завяла на Дубаўца крымінальную справу, інкрымінуючы яму парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа (арт. 369-1, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 361-1, ч. 1 арт. 130-2, ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)[4].
Творчасць
правіцьПсеўданімы: Алесь Кебік; Андрэй Корсак; Іван Мялешка; Сяргей Паўлоўскі; Адам Праціста; С.Пхоў; Крыптанімы: С. Д.; С. П.; і інш.
Друкаваўся ў зборніках «Дзень паэзіі», «З гісторыяй на Вы», «Вобраз», часопісах «Полымя», «Нёман», «Крыніца», у «Литературной газете». Напісаў прадмовы да кнігаў «Мур» Ж.-П. Сартра (1991), «Адвечным шляхам» І. Абдзіраловіча (1993), пераклаў гэты твор на рускую мову для «Нёмана».
Кніга «Тантамарэскі» (2019) пра беларускамоўнага мытніка і асветніка Алеся Юркойця, які апынуўся за кратамі.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалем Літоўскай Рэспублікі «13 студзеня» за «адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літвы», медалем імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1998) за аўтарскую праграму «Вострая брама» на «Радыё Свабода», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].
Лаўрэат прэмій «Гліняны Вялес» (2005)[6] і «Залаты апостраф» (2015; у намінацыі «проза» за кнігу «Вайна і мір. Справаздача»)[7].
Лаўрэат галоўнага прыза літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за нон-фікшн «Тантамарэскі».
Бібліяграфія
правіць- Практыкаванні: Проза, эсэ, крытыка. — Мн., 1992; ISBN (EAN): 5-340-00886-Х.
- Русская книга. — Мн., 1997;
- Дзёньнік прыватнага чалавека. — Мн., 1998.
- Вострая Брама: беларускі культурны кантэкст на мяжы стагоддзяў (Выбраныя перадачы Радыё Свабода (1997—2004)), 2005. ISBN (EAN): 0-929849-09-4.
- Вершы. — Мн.: Медысонт, 2007. ISBN (EAN): 978-985-6530-73-2.
- Як? — [Б. м.] : Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2009. ISBN (EAN): 978-0-929849-29-4.
- Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с. ISBN (EAN): 978-0-929849-45-4.
- Errata. Як што называецца, так і адбываецца. — Мн: І. П. Логвінаў, 2013. — 134 с. ISBN (EAN): 978-985-562-068-7.
- Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мн: Ковчег, 2014. — 172 с. ISBN (EAN): 978-985-7086-75-7.
- Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Мн: І. П. Логвінаў, 2018. — 144 с. ISBN (EAN): ISBN 978-609-8213-55-3.
- Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу. — Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2019. — 356 с. ISBN 978-0-929849-52-2.
- Каліноўскі на Свабодзе. — Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2020. — 830 с.: іл. ISBN: 978-0-929849-75-1.
Зноскі
- ↑ Загінула паэтка Тацяна Сапач
- ↑ Аўтакатастрофа: загінула Таццяна Сапач, Сяргей Дубавец паранены
- ↑ «Кіраваць працэсам»: Сяргей Дубавец даў першае інтэрв’ю ў якасці Вялікага майстра беларускай масонскай ложы
- ↑ На аўтара Свабоды Сяргея Дубаўца завялі крымінальныя справы. Дубавец адказаў пракуратуры . Радыё Свабода (23 студзеня 2024). Праверана 23 студзеня 2024.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- ↑ Гліняны Вялес
- ↑ Прэмію «Залаты апостраф» атрымалі Дубавец, Сільнова і Найдзёнаў
Літаратура
правіць- Дубовец Сергей // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
- Дубавец Сяргей // Дэмакратычная апазыцыя ў Беларусі. 1956—1991. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1
- Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
- Залозка Ю. Версіі. — Мн., 1995. С. 371—407;
- Пазацэнзурны перыядычны друк Беларусі (1971—1990). — Мн., 1998;
- АМН. F-3.
Спасылкі
правіць- http://ivansaj.livejournal.com/ — блог Сяргея Дубаўца ў ЖЖ
- Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury’s Corner. Дубавец чытае лекцыю пра «Майстроўню» Архівавана 29 чэрвеня 2019.