Адкрыць галоўнае меню
Горад
Алітус
літ.: Alytus
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Alytus.png
Краіна
Статус
павятовы і раённы цэнтр, гарадское самакіраванне
Павет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Аліта
Горад з
Плошча
  • 48 км²
Вышыня цэнтра
93 м
Тып клімату
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 315
Паштовыя індэксы
LT-62001
Афіцыйны сайт
alytus.lt(літ.) (руск.) (англ.) 
Алітус на карце Літвы
Алітус (Літва)
Алітус

Алі́тус (літ.: Alytus, традыцыйная беларуская назва — Алі́та) — горад у Літве, цэнтр Алітускага павета і этнакультурнага рэгіёна Дзукія. Горад знаходзіцца на рацэ Нямунас, недалёка ад мяжы з Польшчай і Беларуссю. Насельніцтва налічвае каля 70 тыс. чалавек, з якіх 94,7 % — літоўцы. Чыгуначная станцыя.

ГісторыяПравіць

Першыя гістарычныя звесткі аб Аліце адносяцца да 1377 года, калі яна ўзгадваецца ў хроніках Віганда Марбургскага як абарончы замак пры ўпадзенні ракі Алітупы ў Нёман. У той час Аліта мела назву Алітэн і адносілася да Тэўтонскага ордэна.

Пасля Грунвальдскай бітвы замак адышоў да Вялікага Княства Літоўскага. 15 чэрвеня 1581 года кароль Стэфан Баторы падараваў Аліце Магдэбургскае права.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай заходняя частка горада належала Прусіі, а ўсходняя Расійскай імперыі.

Пасля Напалеонаўскіх войнаў Аліта поўнасцю перайшла пад кантроль Расіі, але адміністрацыйны падзел гораду быў скасаваны толькі пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе.

У ХІХ стагоддзі Аліта ўваходзіла ў склад Царства Польскага. У канцы ХІХ стагоддзя Аліта атрымала статус абарончага горада, тут прайшла чыгунка, былі пабудаваны абарончыя пабудовы.

Пад час Першай Сусветнай вайны Аліта была занята нямецкімі войскамі. 12 лютага 1919 года ў Аліце адбыліся баі паміж літоўскім войскам і Чырвонай Арміяй.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Аліта трапіла ў склад Літвы. У 1940 годзе Алітус апынуўся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 года горад знаходзіўся ў нямецкай акупацыі, а потым зноў трапіў у склад СССР да 1991 года.

ЭканомікаПравіць

КультураПравіць

Краязнаўчы музей.

Зноскі

  1. Statistics Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  2. Алітус // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць