Атака на расійскі А-50 на авіябазе «Мачулішчы»

Інцыдэнт 26 лютага 2023 года на ваенным аэрадроме «Мачулішчы» за 12 км ад Мінска — пашкоджанне расійскага самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50[1]. Адказнасць за атаку беспілотнікамі ўзяў на сябе BYPOL. Аляксандр Лукашэнка прызнаў факт нападу толькі праз тыдзень і заявіў, што пашкоджанні самалёта нязначныя. Як ён пазней паведаміў, А-50 усё ж такі давялося адправіць у Расію для рамонту[2].

Атака на расійскі А-50 на авіябазе «Мачулішчы»
Праціўнікі

Доказы і абвяржэнні

правіць

Як доказы прыводзяць два лічбавыя відэа з гукам, знятыя на экшан-камеру ў розныя дні і ў рознае надвор’е[крыніца?]. Лічбавае відэа раптоўна заканчваецца, а пасля да яго дададзены аналагавыя завады, якіх не магло быць у лічбавым відэаматэрыяле[крыніца?]. Акрамя таго, відэазапісы змяшчаюць гук, які сведчыць, што яны атрыманы не дыстанцыйна, а з запамінальнай прылады, якую знялі з камеры пасля вяртання дрона[крыніца?]. Гэта сведчыць, што беспілотнік выжыў у абодвух палётах, не быў пашкоджаны падчас другога[крыніца?]. Гук матораў у выпадку першага і другога палёту аднолькавы, аднак пры загружанасці дрона хуткасць кручэння рухавікоў мусіць быць вышэй, адпаведна гук мацнейшым і натужнейшым[крыніца?]. Што другі палёт не быў атакай можа сведчыць і тое, што самалёт пакінуў аэрадром праз тры дні[крыніца?]. Самалёт павінен быў прайсці праверку як мінімум тыдзень, перад атрыманнем дазволу на ўзлёт[крыніца?]. Ні адзін з бакоў не зацікаўлены ў расследаванні, ставячы пад сур’ёзныя сумневы меркаваную атаку[крыніца?].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць