Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка

сын Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі

Мікала́й Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар. 31 жніўня 2004) — сын Аляксандра Лукашэнкі.

Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка
Імя пры нараджэнні Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка
Род дзейнасці студэнт
Дата нараджэння 31 жніўня 2004(2004-08-31) (20 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Маці Ірына Сцяпанаўна Абельская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Мікалай Лукашэнка з бацькам.

Трэці сын Аляксандра Лукашэнкі. У адрозненне ад старэйшых братоў, Віктара і Дзмітрыя, Мікалай — пазашлюбны, яго маці — урач Ірына Абельская[1].

Першае публічнае з’яўленне Мікалая Лукашэнкі адбылося ў красавіку 2008 года, трохгадовы хлопчык разам з бацькам удзельнічаў у рэспубліканскім суботніку на будаўніцтве «Мінск-Арэны»[2][3]. Тады не паведамлялася, што гэта за дзіця разам з Лукашэнкам, але неўзабаве ў інтэрв’ю Лукашэнка сказаў, што гэта яго трэці сын.

Аляксандр Лукашэнка пачаў браць сына на публічныя мерапрыемствы пасля кансультацый з вядомым брытанскім піаршчыкам Цімаці Бэлам, супрацоўніцтва з якім пачалося ў сакавіку 2008 года[4]. Бэл раіў Лукашэнку, што сямейны чалавек выклікае болей даверы грамадзян і варта змяніць імідж «бацькі» на вобраз таты, добрага і клапатлівага[5][6].

 
З бацькам і братамі Віктарам і Дзмітрыем на ваенным парадзе на Чырвонай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня 2020 года

Пазней Мікалай рэгулярна з’яўляецца з бацькам на публічных мерапрыемствах — быў на ваенных вучэннях і парадах, у паездках па краіне і нават на месцы тэрарыстычнага акту ў Мінскім метрапалітэне, у замежных паездках і на сустрэчах з кіраўнікамі дзяржаў, у прыватнасці з Уладзімірам Пуціным, Дзмітрыем Мядзведзевым, Баракам Абамам, Сі Цзіньпінам, Уга Чавесам, Нурсултанам Назарбаевым, Віктарам Юшчанкам, Аляксандрам Турчынавым, Ільхамам Аліевым, Папамі Рымскімі Бенедыктам XVI і Францыскам і многімі іншымі палітычнымі дзеячамі[7][2][8].

У 2011 годзе Мікалай Лукашэнка пайшоў у першы клас Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы[9]. Часта замест школьных заняткаў ён працягваў суправаджаць бацьку на публічных мерапрыемствах, у тым ліку ў замежных паездках. Займаецца музыкай (фартэпіяна), хакеем, лыжным спортам і біятлонам[10].

Ва ўзросце 10 гадоў прысутнічаў на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН. У чэрвені 2020 года разам з бацькам на ваенным парадзе Перамогі ў Маскве[11].

У чэрвені 2020 года паступіў у 10-ы клас Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па профілі «Біялогія»[12], там сама вучыўся яго старэйшы брат[13] і вучацца Дар’я і Анастасія — унучкі Аляксандра Лукашэнкі, дочкі яго сына Дзмітрыя.

23 жніўня 2020 года Мікалай з аўтаматам АКС-74У у руках і ў экіпіроўцы байца спецпадраздзялення, быў з бацькам у сітуацыйнай зале ў Палацы Незалежнасці і каля яго[14][15]. На відэа, знятым пры падлёце верталёта да ачэпленага Палаца незалежнасці пасля заканчэння шэсця пратэстоўцаў Аляксандр Лукашэнка просіць падляцець бліжэй да праспекта Пераможцаў, на якім знаходзіцца рэзідэнцыя, і гаворыць: «Як пацукі разбегліся». Голас Мікалая за кадрам пытае: «Ну дзе яны?», на што Аляксандр Лукашэнка адказвае: «Уцяклі. Яны даведаліся, што ты будзеш там»[16][17]. Ролікі хутка разышліся ў сацыяльных сетках, карыстальнікі абвінавацілі Лукашэнку ў вар’яцтве, вяртанні 1990-х гадоў, а таксама былі здзіўлены, чаму ён узяў 15-гадовага сына з сабой[18].

У жніўні 2020 года Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ[19]. Паводле звестак Беларускага расследавальніцкага цэнтра, ён скончыў прыватную гімназію ў мінскім раёне Дразды, аператарам якой стала заснаваная Ірынай Абельскай фірма[20].

Санкцыі

правіць

9 жніўня 2024 года трапіў пад санкцыі Канады[21][22].

Зноскі

  1. Лукашенко: Мать младшего сына Николая «работает врачом» // TUT.BY: Навіны 3 ліпеня 2008 Архівавана 4 чэрвеня 2011. (руск.)
  2. а б День рождения Николая Лукашенко. Что мы знаем о сыне президента (руск.). Naviny.by (31 августа 2017). Праверана 27 мая 2018.
  3. Ирина Авидова. «Мне нравится фотография с малышом, когда я его учил в хоккей играть». Лукашенко рассказал о любимых фото (руск.). Комсомольская правда (10 апреля 2018). Праверана 28 ліпеня 2018.
  4. Александр Лукашенко занялся имиджем Беларуси, «Комсомольская правда», 15.03.2008.
  5. Лорд Белл Forever(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 4 верасня 2020.
  6. Lukashenko’s PR man sheds light on EU campaign, EU observer, 10.10.2008.
  7. Татьяна Кирсанова. Маленький принц (руск.). Lenta.ru (5 сентября 2016). Праверана 28 ліпеня 2018.
  8. Мария Голованивская. Гастроли инфанта (руск.). Lenta.ru (6 октября 2015). Праверана 28 ліпеня 2018.
  9. Дмитрий Копаль. Коля Лукашенко пошел в первый класс (руск.). Naviny.by (1 сентября 2011). Праверана 28 ліпеня 2018.
  10. Младшему сыну президента — 13 лет. Как Николай Лукашенко становится самостоятельной медиаперсоной (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (31 августа 2017). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2017. Праверана 28 ліпеня 2018.
  11. Николай Лукашенко — сын президента Белоруссии, друг Владимира Путина и талантливый музыкант
  12. Николай Лукашенко поступил в Лицей БГУ. Здесь также будет учиться внучка президента Беларуси Архівавана 2 ліпеня 2020., tut.by, 30.06.2020.
  13. Ирина Абельская, глава клиники, в которой обслуживаются первые лица страны, рассказала TUT.BY о том, чем отличаются VIP-пациенты, кто может пройти обследование в лечкомиссии и о том, какие фразы не произносят врачи в её присутствии Архівавана 22 верасня 2017., TUT.BY, 17.06.2016.
  14. Совещание Лукашенко: у президента автомат, у Николая — автомат и бронежилет
  15. Николай Лукашенко сопровождал отца с автоматом в руках
  16. «Как крысы разбежались». Опубликовано видео, как Лукашенко прилетел к своей резиденции — и посмотрел с вертолёта на протестующих
  17. Разговор Лукашенко и Коли в вертолёте «Ну где они?»
  18. Резонанс: Лукашенко в сопровождении 15-летнего сына прилетел в минскую резиденцию с автоматом в руках
  19. Николай Лукашенко не будет учиться в Лицее БГУ, он забрал документы Архівавана 14 верасня 2020. // 31.08.2020
  20. Як Ірына Абельская аказалася заснавальніцай прыватнай школы ў Драздах. Наша Ніва (3 верасня 2022).
  21. Backgrounder — Sanctions on fourth anniversary of fraudulent presidential elections in Belarus (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (руск.). Урад Канады  (серб.) (9 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2024. Праверана 14 жніўня 2024.
  22. Павлюк, Олег; Кізілов, Євген. Канада покарала сина Лукашенка (укр.). Еўрапейская праўда. Українська правда (9 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2024. Праверана 14 жніўня 2024.

Спасылкі

правіць