Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка

Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка — сын Прэзідэнта Беларусі А. Р. Лукашэнка. Займае пост старшыні цэнтральнага савету беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», таксама з’яўляецца членам НАК Беларусі.

Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка
Род дзейнасці палітык, грамадскі дзеяч, бізнесмэн
Дата нараджэння 23 сакавіка 1980(1980-03-23) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Маці Галіна Радзівонаўна Лукашэнка
Альма-матар

Біяграфія

Нарадзіўся 23 сакавіка 1980 г.[1] Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніў дыплом на тэму: «Выступ беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне».

Потым служыў у адным з элітных памежных падраздзяленняў па барацьбе з кантрабандай і нелегальнай міграцыяй. Капітан.

6 ліпеня 2006 г. абраны членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

З 11 снежня 2006 г. — член арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і забеспячэнні ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXIX летніх Алімпійскіх гульнях і XII Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў г. Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка).

Узнагароды

  • Медаль «80 гадоў памежных войскаў»
  • Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы»
  • Знакі «Выдатнік памежных войскаў» I і II ступені

Зноскі

  1. sportclub.by(руск.)