Нацыянальны алімпійскі камітэт

(Пасля перасылкі з НАК)

Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) — прадстаўнічая арганізацыя краіны-ўдзельніцы міжнароднага алімпійскага руху. Кіруючы орган алімпійскага руху ў краіне. Краіна дапушчаецца да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях толькі ў тым выпадку, калі НАК гэтай краіны афіцыйна прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК). НАК можа быць афіцыйна прызнаны, калі ў яго ўваходзяць 5 нацыянальных федэрацый алімпійскіх відаў спорту, якія з'яўляюцца членамі міжнародных спартыўных федэрацый. Кожны Нацыянальны алімпійскі камітэт прадстаўлены ў адпаведнай яму кантынентальнай Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК):

Асацыяцыя Акронім На карце свету
Асацыяцыя нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Афрыкі АНАКА      Афрыка
Панамерыканская спартыўная арганізацыя ПАСА      Амерыка
Алімпійскі савет Азіі АСА      Азія
Еўрапейскія алімпійскія камітэты ЕАК      Еўропа
Нацыянальныя алімпійскія камітэты Акіяніі НАКА      Акіянія

Нацыянальныя алімпійскія камітэты, сама меней, раз у два гады збіраюцца ў рамках Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў для абмену вопытам каардынацыі і кансалідацыі дзеянняў у міжнародным алімпійскім руху.