Цімаці Бэл (англ.: Timothy Bell; 18 кастрычніка 1941 — 25 жніўня 2019) — брытанскі паліттэхнолаг, лорд.

Цімаці Бэл
Род дзейнасці лабіст, advertising person, бізнесмен, палітык
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1941(1941-10-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 2019(2019-08-25)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Arthur Leigh Bell[d][4]
Маці Greata Mary Findlay[d][4]
Жонка Virginia Wallis Hornbrook[d]
Дзеці Daisy Alicia Wallis Bell[d] і Harry Leigh Bell[d]
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
рыцар-бакалаўр

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1941 года. У 1960-я гады працаваў у рэкламных і PR-фірмах, а ў 1970 годзе ўдзельнічаў у заснаванні рэкламнага агенцтва Saatchi & Saatchi, кіруючым дырэктарам якога быў доўгія гады.

Стаў галоўным дарадцам па іміджы і перадвыбарчай кампаніі Маргарэт Тэтчэр у 1979 годзе. Затым супрацоўнічаў з Кансерватыўнай партыяй падчас выбараў 1983 і 1987 гадоў. Калі Маргарэт Тэтчэр была прэм’ер-міністрам, Цімаці Бэл быў узведзены ў рыцары.

У 1987 годзе заснаваў PR-фірму Bell Communications, якая з 1997 года стала кампаніяй Bell Pottinger. Кампанія аказвала паслугі такім кліентам як Аўгуста Піначэт, Барыс Ельцын, Аляксандр Лукашэнка, каралеўская сям’я Саудаўскай Аравіі і інш.[5] Фірма закрылася пасля расісцкага скандалу ў ПАР у 2017 годзе.

Памёр 25 жніўня 2019 года[6].

Зноскі