Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Ліцэй БДУ) — установа адукацыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, лаўрэат прэміі Ураду Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2004. Забяспечвае профільнае навучанне ў 10-11 класах, рыхтуе да паступлення ў ВНУ.
Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта | |
![]() | |
Дэвіз | Summa Cum Laude |
---|---|
Заснаваны | 1990 |
Дырэктар | Ігар Мікалаевіч Варакса |
Тып | Ліцэй |
Адрас | Мінск, вул. Ульянаўская, 8 |
Сайт | www.lyceum.by |
ГісторыяПравіць
Заснаваны згодна з пастановай Савета Міністраў БССР ад 18 ліпеня 1989 года «Аб арганізацыі пры БДУ імя Леніна Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школы». Першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 года ў СШ № 189. У 1991 годзе Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школе быў вылучаны асобны будынак на вуліцы Маякоўскага, 96. Паводле загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 172 ад 8 чэрвеня 1993 года школа рэарганізаваная ў Ліцэй пры БДУ. У 1994 годзе Ліцэй БДУ атрымаў статус рэспубліканскага ліцэя. У 1996 годзе Ліцэй быў рэарганізаваны ў структурнае падраздзяленне БДУ, а 29 чэрвеня 1999 года рашэннем Мінгарвыканкама была зарэгістравана вучэбна-адукацыйная ўстанова «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Ліцэю быў вылучаны новы будынак на Ульянаўскай, 8, дзе з 1 верасня 2001 года пачаліся заняткі.
Удзел ліцэістаў у рэспубліканскіх алімпіядахПравіць
Прадмет | Беларуская мова | Руская мова | Англійская мова | Матэматыка | Інфарматыка | Фізіка | Хімія | Біялогія | Астраномія | Гісторыя | Геаграфія | Грамадазнаўства | Усяго |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1991 | 1 | - | 1 | 3 | 1 | 3 | - | - | - | - | - | - | 9 |
1992 | 4 | 1 | - | 5 | 1 | 6 | 2 | - | - | - | 1 | - | 20 |
1993 | 1 | 2 | - | 9 | 5 | 3 | 3 | - | - | - | - | - | 23 |
1994 | 1 | - | - | 10 | 7 | 8 | 4 | 1 | - | - | - | - | 31 |
1995 | 2 | - | - | 6 | 7 | 3 | 5 | 2 | - | - | - | - | 25 |
1996 | 2 | 1 | - | 8 | 5 | 3 | 4 | 4 | - | - | - | - | 27 |
1997 | 4 | 3 | - | 9 | 5 | 4 | 7 | 4 | - | - | - | - | 36 |
1998 | 2 | 4 | - | 12 | 1 | 5 | 9 | 4 | - | 3 | - | - | 40 |
1999 | 3 | 6 | 1 | 12 | 15 | 10 | 11 | 6 | - | 6 | - | - | 60 |
2000 | 4 | 5 | - | 9 | 3 | 8 | 12 | 9 | - | 12 | 1 | - | 63 |
2001 | 5 | 7 | - | 12 | 3 | 7 | 8 | 8 | - | 17 | 2 | - | 69 |
2002 | 5 | 6 | - | 15 | 2 | 9 | 8 | 5 | 2 | 7 | 1 | - | 60 |
2003 | 4 | 5 | - | 20 | 5 | 10 | 11 | 7 | - | 9 | 1 | - | 72 |
2004 | 6 | 4 | - | 16 | 4 | 11 | 12 | 11 | - | 13 | 4 | - | 81 |
2005 | 7 | 4 | - | 10 | 5 | 14 | 12 | 14 | - | 9 | 4 | 6 | 85 |
2006 | 7 | 3 | - | 10 | 10 | 9 | 12 | 11 | 2 | 9 | 1 | 4 | 78 |
2007 | 8 | 5 | 1 | 10 | 7 | 10 | 11 | 9 | 3 | 6 | - | 8 | 78 |
2008 | 7 | 8 | - | 10 | 8 | 9 | 12 | 9 | 1 | 3 | - | 8 | 75 |
2009 | 7 | 8 | - | 11 | 10 | 9 | 12 | 8 | 2 | 2 | - | 5 | 74 |
2010 | 5 | 1 | 1 | 11 | 9 | 8 | 6 | 7 | 2 | 5 | - | 3 | 58 |
2011 | 3 | 2 | 2 | 16 | 7 | 10 | 6 | 8 | 2 | 4 | 1 | 4 | 65 |
2012 | 6 | 3 | 1 | 19 | 9 | 15 | 6 | 11 | 4 | - | - | 3 | 77 |
2013 | 8 | 1 | - | 21 | 10 | 14 | 7 | 11 | 1 | 5 | - | 4 | 82 |
Усяго | 102 | 79 | 7 | 264 | 129 | 188 | 180 | 149 | 19 | 109 | 16 | 45 | 1287 |
Удзел ліцэістаў у міжнародных алімпіядахПравіць
Пазанавучальная дзейнасцьПравіць
У Ліцэі БДУ вялікая ўвага надаецца фізічнаму выхаванню моладзі, штогод ладзяцца шматлікія спартыўныя мерапрыемствы. Апроч таго, пры ліцэі дзейнічае клуб «Дэбаты», навучэнцамі былі створаны каманды па «Што? Дзе? Калі?», якія дабіліся вялікіх поспехаў у шматлікіх турнірах. Вучні ліцэю прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных Турнірах Юных Фізікаў, дзе займалі прызавыя месцы. На базе Ліцэю ў 1996 быў створаны танцавальны ансамбль «Глорыя». Выдаюцца газеты «Новая Лига» (лепшае школьнае выданне ў 2004), «Рукі», «View».
Дырэктары Ліцэя БДУПравіць
- Аляксандр Жук (1989—1992)
- Генадзь Пальчык (1992—2004)
- Таццяна Калевіч (2005—2010)
- Вадзім Матуліс (2010—2014)
- Макар Шніп (з 2014)
Настаўнікі Ліцэя БДУПравіць
Вядомыя выпускнікіПравіць
- Антон Францішак Брыль — перакладчык і паэт;
- Яўген Валошын — музыка і журналіст;
- Лейла Ісмаілава — журналістка, вядучая тэлевізійных праграм;
- Марына Казлоўская — перакладчык;
- Андрэй Курэйчык — сцэнарыст;
- Дзяніс Марціновіч — гісторык, літаратурны і тэатральны крытык;
- Аляксей Шэін — сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі», адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту».
ГімнПравіць
З 2002 года Ліцэй мае свой гімн, напісаны адным з выпускнікоў.
- Ты квітней жа, наш Ліцэй,
- У ведах і навуцы,
- Каб даведаўся ўвесь свет,
- Што мы — беларусы,
- Што такое Беларусь
- І чаму ёй ганаруся!
- Vivat педагогам!
- Vivat ліцэістам!
- Мы тут разам сабраліся,
- Каб жыццю вучыцца,
- Каб краіну аднавіці,
- Поспехаў дабіцца.
- Маем усё мы ў руках:
- Сонейка і поўню.
- Нам яны асветляць шлях
- Да вяршыняў зорных.
- Першымі заўсёды быць!
- Лепшымі на свеце!
- І каб памяць захаваць
- Аб Ліцэя дзецях.
- І каб кожны беларус
- Ганарыўся намі.
- Vivat professores!
- Vivat Alma Mater!
- Наш Ліцэй яднае нас
- Назаўжды з табою.
- Адчуваю: прыйдзе час
- І жыццё такое -
- Будзе ведаць цэлы свет,
- Што мы з Беларусі!
- Vivat педагогам!
- Vivat ліцэістам![1]
Зноскі
- Буклет «Лицей Белорусского государственного университета»