Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч

беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст
(Пасля перасылкі з Дзяніс Марціновіч)

Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч (нар. 8 жніўня 1986, Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст.

Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч
Дата нараджэння 8 жніўня 1986(1986-08-08) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Алесь Марціновіч
Род дзейнасці літаратуразнавец, тэатральны крытык, журналіст, літаратурны крытык, гулец у інтэлектуальныя гульні
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1] і літаратурная крытыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Прэзентацыя кнігі Людмілы Рублеўскай. Злева направа: Адам Мальдзіс, Ганна Бутырчык, Людміла Рублеўская, Ганна Кісліцына, Дзяніс Марціновіч, Алесь Карлюкевіч.

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Алеся Марціновіча. Мае брата Ягора, журналіста. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзаменаў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе з чырвоным дыпломам. У 2010 годзе закончыў магістратуру, а ў 2013-м — аспірантуру БДУ па спецыялізацыі «ўсеагульная гісторыя». У 2015 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Алега Яноўскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становление советской высшей школы (1917 — середина 1930-х гг.)».

У 2010—2013 гадах з’яўляўся аглядальнікам газеты «Літаратура і мастацтва». У 2016—2021 гадах — рэдактар партала TUT.BY.

У снежні 2023 года прыняў непасрэдны ўдзел у сустрэчы «Культурніцкія вынікі 2023 года», якая праходзіла ў Вільнюсе[2].

Творчасць

правіць
  Вонкавыя відэафайлы
  Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Дзяніса Марціновіча. 23 лістапада 2015

Друкуецца з 1999 года. Піша на беларускай і рускай мовах.

Аўтар кніг:

У іх даследуюцца асобы трынаццаці жанчын, якіх кахаў Уладзімір Караткевіч. Імёны некаторых з іх уведзены ў навуковы зварот упершыню.

У 2023 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч» выдаў кнігу біяграфіі кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова:

Друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Бярозка», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газетах «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і іншых.

Прызнанне

правіць
  • Чэмпіён Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Брэйн-рынг» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
  • Бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Што? Дзе? Калі?» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
  • Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2012 года).
  • Кандыдат гістарычных навук (2015).
  • Лонг-ліст прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (2015)
  • «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (2015)[4][5].

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 22 сакавіка 2023.
  2. Дзеячы культуры падвялі вынікі года і далі прагнозы — вельмі супярэчлівыя. Наша Ніва (2 снежня 2023). Праверана 21 снежня 2023.
  3. Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла біяграфію Слюнькова і яшчэ тры кнігі. Наша Ніва (18 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
  4. Яна Багданава. 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (руск.). СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  5. Аўтар «Нашай Нівы» стаў уладальнікам Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі. Наша Ніва (6 верасня 2015). Праверана 7 верасня 2015.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць