Чатыры чвэрці

выдавецтва

«Чатыры чвэрці» — недзяржаўнае ўніверсальнае выдавецтва, якое ажыццяўляе выпуск літаратуры шырокага спектра розных напрамкаў і жанраў: мастацкая і дакументальная літаратура, унікальныя музычныя выданні, кнігі па гісторыі, мемуары, альбомы па мастацтве[1].

Чатыры чвэрці
Выява лагатыпа
Краіна  Беларусь
Заснавана 1993
Адрас г. Мінск, вул. Б.Хмельніцкага, 8, офіс 215, 208, 220
Дырэктар Ліліяна Фёдараўна Анцух
Галоўны рэдактар Ліліяна Фёдараўна Анцух
Вэб-сайт 4-4.by

Гісторыя

правіць

Выдавецтва створана ў 1993 годзе. На беларускім кніжным рынку выдавецтва «Чатыры чвэрці» выдавецтва добра сабе зарэкамендавала, як папулярызатар нацыянальнай культуры, мастацтва, беларускай літаратуры, навукі і адукацыі, творчасці беларускіх пісьменнікаў. За гады дзейнасці ў выдавецтве выйшла каля 1000 найменняў кніг агульным тыражом каля 500 тысяч экзэмпляраў. Шмат з кніг выдавецтва сталі знакавымі ў нацыянальным кнігавыданні, унеслі ўклад у адраджэнне духоўнай беларускай культуры. Іх мастацка-графічная якасць неаднаразова ўганаравана вышэйшымі ўзнагародамі нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»[2].

Выдавецтву «Чатыры чвэрці» першаму ў Беларусі прысуджана званне лаўрэата ў намінацыі «За духоўнае адраджэнне»[3]. Таксама выдавецтва першым у Беларусі пачало выдаваць праваслаўную літаратуру і фотаальбомы беларускіх праваслаўных святынь. Выдавецтва выдала серыю з 12 альбомаў «Нашы духоўныя каштоўнасці», якую блаславіў мітрапаліт Філарэт. У 1995 годзе выйшлі першыя два альбомы серыі — «Праваслаўныя помнікі» і «Праваслаўнае дойлідства Беларусі», а затым і астатнія. Знакавымі для выдавецтва сталі «Мемуары Міхала Клеафаса Агінскага» ў двух тамах, а таксама «Ген Агінскага» і «Час і музыка Міхала Клеафаса Агінскага», напісаныя яго нашчадкамі[4].

Выходзяць у выдавецтве розныя серыі, сярод якіх — «Дзеці вайны», «Мая Радзіма», «Мінскія маладыя галасы», «Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»[4].

З 1993 года па 2023 год, за 30 гадоў гісторыі выдавецтва, у ім выйшла каля тысячы кніг агульным накладам каля 500 тысяч асобнікаў. Многія з іх сталі знакавымі ў беларускім кнігавыданні, неаднаразова адзначаліся на конкурсе «Мастацтва кнігі»[4].

Выдавецтва супрацоўнічае з Беларускім інстытутам праблем культуры, Міністэрствам адукацыі і навукі РБ, Міністэрствам спорту і турызму РБ, Міністэрствам культуры РБ, рознымі арганізацыямі і прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, Камісіяй па справах ЮНЕСКА РБ[5].

Напрамак дзейнасці

правіць

Выдавецтва выпускае разнастайнага ўзоры выданні: літаратурна-мастацкі, духоўна-асветніцкія, навукова-папулярны, навуковы, навучальны, вытворча-практычныя, даведачныя, рэкламныя, масава-палітычныя выданні, выданні для вольнага часу. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» з’яўляецца адзінай ў Беларусі выдавецкай структурай, якая падтрымлівае развіццё нацыянальнай музычнай культуры. Таксама калектыў ажыццяўляе працу, накіраваную на папулярызацыю мастацтва, беларускай літаратуры, творчасці беларускіх аўтараў і дзеячаў культуры. У творчых праектах выдавецтва аб’ядноўвае сілы літаратараў і мастакоў: ажыццяўляюцца шматлікія прэзентацыі, праводзяцца мастацкія выставы ў бібліятэках, школах, музеях, выставачных залах, дамах культуры Мінска і іншых рэгіёнаў[6]. Выдавецтва выдае кнігі як пад замову за грошы аўтара, гэтак і з поўным або частковым фінансаваннем выдавецтвам[7].

Узнагароды

правіць
  • 2014 год — дыплом I ступені ў намінацыі «Духоўнасць», за выдавецкі праект «Праваслаўныя святыя зямлі беларускай» серыі «Нашы духоўныя каштоўнасці»[2]
  • 2014 год — дыплом I ступені ў намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны», за выдавецкі праект «Белая Русь з сярэдзіны I тысячагоддзя да сярэдзіны XIII стагоддзя» да 1150-годдзя славянскага пісьменства і 1025-годдзя Хрышчэння Русі
  • 2015 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд», за выдавецкі праект «Скарбы Беларусі»
  • 2015 год — дыплом I ступені ў намінацыі «Паліграф-АРТ», за выдавецкі праект «Дзесяць гадоў мастацтва Беларусі»
  • 2017 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «Фотапогляд», за выдавецкі праект «Минск сквозь века» да 950-годдзя горада Мінска
  • 2017 год — дыплом пераможцы ў намінацыі «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны», за выдавецкі праект «Симфония столетий»[2]
  • 2024 год — дыплом першай ступені і памятны знак-сімвал «Залаты фаліянт» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»—2024 у намінацыі «За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» (за кнігу Ліліяны Анцух «Зембін: кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць. Жыццяпіс зембінцаў»)[8].

Зноскі

  1. Четыре четверти. Oz.by. Праверана 4 красавіка 2020.
  2. а б в Віншуем выдавецтва “Чатыры чвэрці”(недаступная спасылка). Мінінфарм Беларусі (6 снежня 2018 года). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  3. Наши награды. Праверана 4 красавіка 2020.
  4. а б в Алесь Вішнеўскі. Зачарованная книгой (руск.). Звязда (20 красавіка 2022). Праверана 1 снежня 2023.
  5. Четыре четверти. Издательство, ОДО. by.bizorg. Праверана 4 красавіка 2020.
  6. Об издательстве. Праверана 4 красавіка 2020.
  7. Леановіч Ю.. Как издать свою книгу: пошаговая инструкция от главных редакторов государственного и частного издательств(недаступная спасылка). Народная газета (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  8. Новая книга члена Союза писателей Беларуси Лилианы Анцух (руск.). СПБ (30 сакавіка 2024). Праверана 13 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць