Ліліяна Фёдараўна Анцух
Ліліяна Фёдараўна Анцух (нар. 1950, пас. Лошніца, Мінская вобласць) ― беларуская выдавец, публіцыст. Дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці». Член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Ліліяна Фёдараўна Анцух | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1950 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | выдавец, рэдактар, публіцыстка, рэдактар |
Гады творчасці | з 1970 |
Жанр | публіцыстыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Аўтарка кніжных публікацый і публікацый у перыядычным друку, стваральніца выдавецкіх праектаў у галіне нацыянальнай і духоўнай культуры.
Біяграфія
правіцьУ дзіцячыя гады сям’я Ліліяны з’ехала на цаліну ў Казахстан; праз 15 гадоў пасялілася ў Жодзіна. Пасля школы Ліліяна жыла, вучылася і працавала ў Мінску[1]. Яе хросным бацькам быў мітрапаліт Філарэт[2].
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (1974), Маскоўскі інстытут павышэння кваліфікацыі інфармацыйных работнікаў (1979), рэдакцыйна-выдавецкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1982).
З’яўлялася загадчыцай дзіцячай бібліятэкі № 5 горада Мінска (1983—1985), загадчыцай аддзела стандартызацыі і інфармацыі кнігавыдавецкай справы Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі (1987—1991), дырэктаркай рэдакцыйна-эканамічнага цэнтра выдавецка-паліграфічнай кампаніі «Эрыдан» (1991—1992), выканаўчай дырэктаркай Беларускага фонду дапамогі развіццю культуры (1992—1993). З 1993 года — па цяперашні час — дырэктарка, галоўная рэдактарка таварыства з дадатковай адказнасцю «Выдавецтва „Чатыры чвэрці“»[3].
Бібліяграфія
правіць- «Забашавічы» (2018)
- АРТ-СЕЗОНЫ в Музее В. К. Бялыницкого-Бирули с «Гекльберри» (2018)
- Белорусские сокровища ЮНЕСКО (2018)
- Тебе, Беларусь, посвящается (2018)
- Лошница (2018)
- «Адзін пояс — адзін шлях» у маім сэрцы (2017)
- Мінск — горад майго лёсу (2017)
- Симфония столетий (2017)
- 10 лет. «Белая Русь». Фрунзенская районная организация г. Минска РОО «Белая Русь» (2017)
- 15 лет БРСМ. Фрунзенская районная организация ОО «БРСМ» г. Минска (2017)
- Туровская рапсодия (2017)
- Янка Сіпакоў: «Жыві як хочацца…» (2016)
- Міхась Дрынеўскі: «Песня даўжынёю ў жыццё…» (2016)
- Час і творчасць Льва Бакста (2016)
- Моя судьба — Беларуськалий (2015)
- Елена Бархаткова. Живопись (2015)
- Владимир Напреенко. Альбом (2014)
- Православные святые земли Белорусской (2013)
- Іван Міско (2012)
- Навум Гальпяровіч: На шляху да сябе (2012)
- «Зембін: кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць. Жыццяпіс зембінцаў» (2023)
Сям’я
правіць- Сын — Сяргей Валер’евіч Анцух (нар. 1987), камерцыйны дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці».
Узнагароды
правіць- званне «Чалавек года» ў намінацыі «Духоўнае адраджэнне» за аўтарскі праект «Нашы духоўныя каштоўнасці» (1996)[2];
- срэбраны медаль ВДНГ СССР за актыўны ўдзел у прапагандзе кнігавыдавецкай справы Беларускай ССР;
- медаль «за 2000 гадоў Хрысціянства» (2000);
- Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі (2003);
- лаўрэат Каляднай прэміі «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі» (2013);
- Грамата Адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска (2013);
- Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2013);
- Ганаровая грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі (2013);
- Падзяка Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2013, 2016);
- Грамата Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2014);
- Архірэйская грамата епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна (2016);
- Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2017)[4];
- Медаль Францыска Скарыны (2017)[5];
- Падзякі Беларускай праваслаўнай царквы;
- Медаль ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай (2018)[6];
- Грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
- Грамата Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
- Дыплом першай ступені і памятны знак-сімвал «Залаты фаліянт» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»—2024 у намінацыі «За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» (за кнігу «Зембін: кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць. Жыццяпіс зембінцаў»)[7].
Зноскі
- ↑ Книгу о родной деревне Лошнице презентовала издатель Лилиана Анцух Архівавана 27 красавіка 2019.
- ↑ а б Алесь Вішнеўскі. Зачарованная книгой (руск.). Звязда (20 красавіка 2022). Праверана 1 снежня 2023.
- ↑ Состоялась встреча директора издательства Л. Ф. Анцух с Министром культуры Республики Беларусь Б. В. Светловым
- ↑ Лилиана Анцух удостоена Почетной грамоты Минского городского Совета(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019.
- ↑ Кобяков вручил медаль Франциска Скорины Анцух Лилиане Федоровне
- ↑ Свидетельство № 5-02/164 от 6 декабря 2018 года(недаступная спасылка)
- ↑ Новая книга члена Союза писателей Беларуси Лилианы Анцух (руск.). СПБ (30 сакавіка 2024). Праверана 13 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Лошница // Анцух, Л. Ф. Лошница / Л. Ф. Анцух, А. А. Балябин, М. А. Мательский. — Минск : Четыре четверти, 2018. — 156 с. ил. — (Серия «Малая родина: Борисовский район»). — ISBN 978-985-581-181-8.