Веніямін (Тупека)
Мітрапаліт Веніямі́н (свецкае імя — Віта́ль Іва́навіч Тупе́ка; нар. 16 верасня 1968, г. Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны дзеяч. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі з 25 жніўня 2020 года. Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі (з 2010). Кандыдат багаслоўя (1999).
Мітрапаліт Веніямін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
Папярэднік | Павел (Панамароў) | ||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
Папярэднік | Веніямін (Тупека) | ||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
Папярэднік | Іаан (Хама) | ||||||
Пераемнік | Веніямін (Тупека) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | мітрапаліт, багаслоў | ||||||
Імя пры нараджэнні | Віталь Іванавіч Тупека | ||||||
Нараджэнне |
16 верасня 1968 (56 гадоў) |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 9 студзеня 1995 | ||||||
Прыняцце манаства | 16 снежня 1994 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 21 сакавіка 2010 | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |||||||
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьАдукацыя. Пачатак служэння
правіцьНарадзіўся 16 верасня 1968 года ў Лунінцы. Бацька, Іван Тупека, працаваў у праваахоўных органах[1]. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 горада Лунінца ў 1985 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт радыёфізікі і электронікі. У 1987—1989 гадах праходзіў вайсковую службу ва Узброеных Сілах. Потым працягнуў вучобу ў ВНУ, i ў чэрвені 1992 года атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыёфізік»[2].
У жніўні 1992 года паступіў на першы курс Мінскай духоўнай семінарыі. Пасля трэцяга курса семінарыі ў 1994 годзе падаў прашэнне і быў прыняты ў лік браціі Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра[2].
16 снежня 1994 года ў Свята-Успенскім саборы намеснікам манастыра архімандрытам Гурыем (цяпер — архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі) па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, пастрыжаны ў манаства з імем Веніямін у гонар свяшчэннамучаніка Веніяміна , мітрапаліта Петраградскага і Гдоўскага.
9 студзеня 1995 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у часе літургіі ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра пасвяціў Веніяміна ў іерадыякана, а 13 лютага 1995 года — у іераманаха.
20 чэрвеня 1996 года прызначаны на пасаду скарбніка манастыра. У тым жа годзе па заканчэнні Мінскай духоўнай семінарыі са ступенню бакалаўра багаслоўя паступіў на першы курс Мінскай духоўнай акадэміі і быў прызначаны на пасаду выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі.
У 1999 годзе скончыў навучанне ў духоўнай акадэміі з вучонай ступенню «кандыдат багаслоўя». 14 снежня 1999 года быў узведзены ў сан ігумена.
12 студзеня 2005 года прызначаны на пасаду благачыннага Жыровіцкага манастыра. 20 мая 2006 года ўзведзены ў сан архімандрыта.
У складзе дэлегацыі Мінскай епархіі прымаў удзел у Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы 27—29 студзеня 2009 года.
1 ліпеня 2009 года вызвалены ад пасады благачыннага Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і прызначаны на пасаду намесніка Лядзенскага Свята-Благавешчанскага манастыра ў Мінскай епархіі.
Архірэйства
правіць5 сакавіка 2010 года па рашэнні Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы прызначаны вікарыем Мінскай епархіі з тытулам «Барысаўскі»[3]. 20 сакавіка 2010 года ў крыжовым храме рэзідэнцыі Патрыярха ў маскоўскім Данілавым манастыры Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын нарачэння архімандрыта Веніяміна ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. На наступны дзень Патрыярх Кірыл узначаліў у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля хіратонію архімандрыта Веніяміна ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. На пасвячэнні прысутнічалі 4 мітрапаліты і 8 архірэяў[4].
Рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 4 чэрвеня 2010 года прызначаны старшынёй Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы.
У чэрвені 2011 года скончыў двухгадовы курс павышэння кваліфікацыі ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія[5].
26 чэрвеня 2014 года рашэннем Сінода БПЦ прызначаны старшынёй новаўтворанага Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і намеснікам старшыні Царкоўнага суда Беларускай праваслаўнай царквы. 23 кастрычніка 2014 года ў сувязі з утварэннем самастойнай Барысаўскай епархіі атрымаў тытул «епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі»[6]. 19 лістапада 2014 года ўвайшоў у склад Сінода Беларускай праваслаўнай царквы з правам голаса[7].
Згодна з рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 3 чэрвеня 2015 года, быў вызвалены ад пасады намесніка Лядзенскага мужчынскага манастыра і старшыні Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама выведзены са складу Царкоўнага суда ў сувязі з занятасцю на агульнацаркоўных паслушаннях[8].
30 студзеня 2017 года епіскап Веніямін увайшоў у склад камісіі па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі Міжсаборнай канцылярыі Рускай праваслаўнай царквы[9].
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
правіць25 жніўня 2020 года на пасяджэнні Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы было прынята прашэнне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. На гэтую пасаду быў прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін з захаваннем за ім часовага кіравання Барысаўскай епархіяй[10]. Ён стаў першым беларусам, які ўзначаліў Беларускі экзархат[2]. 6 верасня 2020 года быў узведзены ў сан мітрапаліта[11].
У верасні 2020 года выказаўся супраць магчымасці прадастаўлення аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царкве і падтрымаў выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях пры ўмове, што «гэта не павінна стварацца штучна і па нейкіх іншых меркаваннях». Па словах мітрапаліта, «на царкоўнаславянскай мове лягчэй маліцца, больш ўзнёслыя думкі, перажыванні»[12].
29 верасня 2020 года ўзначаліў сваё першае на пасадзе Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі пасяджэнне Сінода Беларускай праваслаўнай царквы[13].
Ацэнкі
правіцьПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл патлумачыў, чаму прызначыў мітрапаліта Веніяміна кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы:[11]
...Сёння на чале беларускай царквы павінен быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі, які ведае беларускую мову, выхаваны ў беларускім асяроддзі. Каб нават тыя, хто імкнецца ўбачыць у нашай Царкве нешта іншароднае ў адносінах да Беларусі, беларускай культуры, беларускага жыцця, бачылі ў Прадстаяцелі Беларускай Царквы, на чале Экзархата плоць ад плоці, косць ад косці свайго народа. |
Расійскі багаслоў і публіцыст Андрэй Кураеў станоўча выказаўся пра абранне епіскапа Веніяміна новым мітрапалітам Беларускай праваслаўнай царквы[14]:
Я вас віншую: упершыню за доўгія-доўгія гады мітрапалітам Беларусі стаў ураджэнец вашай краіны, а не вараг. Гэта ўжо цудоўна. Па-другое, гэта самы інтэлігентны з усіх вашых епіскапаў. |
Беларускі праваслаўны святар Аляксандр Шрамко ахарактарызаваў мітрапаліта Веніяміна як вельмі кансерватыўнага і вельмі малітоўнага чалавека. На яго думку, «такі чалавек будзе хутчэй выконваць чыесьці загады, чым той жа мітрапаліт Павел, які не заўсёды слухаўся таго, што яму сказалі»[15].
Узнагароды
правіцьДзяржаўныя
правіць- Прэмія Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны» (2014)[16].
- Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2015)[17].
- Знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За садзейнічанне»[2] (2018).
Царкоўныя
правіць- Ордэн свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені (БПЦ; 2009).
- Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (БПЦ; 2013).
- Медаль першадрукара дыякана Іаана Фёдарава I ступені (Выдавецкі савет РПЦ; 2015).
- Ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені (РПЦ; 2018)[18].
- Медаль праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай II ступені (Слуцкая епархія БПЦ; 2018).
- Медаль у гонар Мар’інагорскага абраза Прасвятой Багародзіцы I ступені (Барысаўская епархія БПЦ; 2019).
Бібліяграфія
правіцьАўтар шэрагу публікацый, дакладаў на навуковых канферэнцыях. 20 мая 2010 года выступіў з прамовай перад Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і архірэямі з нагоды нарачэння ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі[19].
Кнігі
правіць- Борисовская епархия: прошлое и настоящее // [протоиерей Дионисий Снытко и др.]; под общ. ред. епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина. — Минск: Четыре четверти, 2019. — 413 с.: ил. — 300 ас. ISBN 978-985-581-277-8.
- Православная жизнь на Борисовщине: история и современность // [сост. А. Ф. Медельцов]; под общ. ред. епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина. — Минск: Четыре четверти, 2015. — 385 с.: ил. — 1200 ас. ISBN 978-985-7103-29-4.
- Я готов… Жизнь и подвиг священномученика протоиерея Иоанна Восторгова // епископ Вениамин (Тупеко). — Минск: «Четыре четверти», 2018. — 182, [3] с.: ил. — 800 ас. ISBN 978-985-581-230-3[20].
Зноскі
правіць- ↑ Аляксандр Каўко.. Уладыкі благаславілі лунінчан . Лунінец Online (2014-20-01). Праверана 26 жніўня 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г Аскет, інжынер-радыёфізік, мае знак МУС. Што вядома пра новага кіраўніка БПЦ . Наша ніва (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Журналы заседания Священного Синода от 5 марта 2010 года. Журнал № 10 (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (5 сакавіка 2010). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ В неделю 5-ю Великого поста и день памяти прп. Марии Египетской Святейший Патриарх Кирилл совершил Литургию св. Василия Великого в Храме Христа Спасителя (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (21 сакавіка 2010). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Митрополит Волоколамский Иларион вручил дипломы и свидетельства выпускникам программы повышения квалификации Общецерковной аспирантуры и докторантуры (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (30 чэрвеня 2011). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Журналы заседания Священного Синода от 23 октября 2014 года. Журналы № 14, 15, 18 (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (13 ліпеня 2015). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 19 ноября 2014 года. Журнал № 55 . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (25 снежня 2014). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 3 июня 2015 года. Журнал № 55 . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (25 снежня 2014). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Состав Межсоборного присутствия на 2014—2018 годы по комиссиям (от 30.01.17) (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (1 лютага 2017). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ а б Патрыярх Кірыл: На чале БПЦ павінен быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі і які ведае беларускую мову . Наша ніва (7 верасня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ Лариса Коршун.. Митрополит Минский и Заславский, Патриарший Экзарх всея Беларуси Вениамин дал первое большое интервью порталу МЛЫН.BY после возведения в сан (руск.). Сайт Борисовской епархии (14 верасня 2020). Праверана 2 кастрычніка 2020.
- ↑ Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы . Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (29 верасня 2020). Праверана 2 кастрычніка 2020.
- ↑ Дыякан Кураеў: Я вас віншую, нарэшце мітрапалітам Беларусі стаў не вараг. І самы інтэлігентны з вашых епіскапаў . Наша ніва (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Шрамко: Прызначэнне Веніяміна — гэта перамога Лукашэнкі . Наша ніва (25 жніўня 2020). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Премия «Человек года Минщины» вручена 20 представителям региона (руск.). БелТА (23 мая 2014). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ [https://pravo.by/upload/docs/op/P31500527_1451595600.pdf Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2015 г. № 527 аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»] . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (1 студзеня 2016). Праверана 26 жніўня 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ Кирилл, Патриарх Московский и Всея Руси.. Патриаршее поздравление епископу Борисовскому Вениамину с 50-летием со дня рождения (руск.). Официальный сайт Московского Патриархата (16 верасня 2018). Праверана 26 жніўня 2020.
- ↑ Слово архимандрита Вениамина (Тупеко) при наречении во епископа Борисовского, викария Минской епархии (руск.). Официальный сайт Московского патриархата (20 сакавіка 2010). Праверана 27 жніўня 2020.
- ↑ Петкевич С., Климкович А.. Состоялась презентация книги епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина «Я готов… Жизнь и подвиг священномученика протоиерея Иоанна Восторгова» (руск.). Борисовская епархия (24 верасня 2018). Праверана 26 жніўня 2020.
Спасылкі
правіцьВеніямін (Тупека) у Вікіцытатніку | |
Веніямін (Тупека) на Вікісховішчы |
- Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы (бел.).
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхата (руск.).
- Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на сайце Барысаўскай епархіі (руск.).
- Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Архівавана 5 снежня 2020. на сайце Мінскай епархіі (руск.).
- Водгук епіскапа Барысаўскага Веніяміна аб праекце «Палажэнні пра манастыры і манаства». // Pravoslavie.ru, 2012. (руск.)
- Даклад епіскапа Барысаўскага Веніяміна «Якім павінен быць манастыр, каб стаць крыніцай прыцягнення і ціхай прыстанню для сучаснага чалавека» на канферэнцыі «Манаства Святой Русі: ад вытокаў да сучаснасці», 2015. (руск.)
- Даклад епіскапа Барысаўскага Веніяміна «Царква і дзяржава. Урокі мінулага і погляд у будучыню» Архівавана 28 сакавіка 2022. на адкрыцці Другіх калядных чытанняў, 2016. (руск.)
- Епiскaп Мінскі Веніямін: Зараз здзяйсняецца духоўная барацьба за нашу Айчыну. // Афіцыйны сайт Маскоўскага патрыярхата, 2020. (руск.).