Аляксандр Шрамко

святар, грамадскі дзеяч

Аляксандр Шрамко (нар. 4 ліпеня 1957) — беларускі праваслаўны рэлігійны і грамадскі дзеяч, святар.

Аляксандр Шрамко
Род дзейнасці святар
Дата нараджэння 4 ліпеня 1957(1957-07-04) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Яфім
Жонка Вольга Леаненкава
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 ліпеня ў 1957 годзе ў Пінску.

У 1974—1980 гадах вычуўся на факультэце радыёфізікі і электронікі БДУ. З 1974 па 1975 гады працаваў электраманцёрам ахоўнай сувязі і сігналізацыі. У канцы 1970-х стаў актыўным вернікам, спачатку наведваў царкву Евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў «Галгофа», потым сабор Святога Духа. З 1980 па 1984 гады працаваў у Цэнтральным канструктарскам бюро з доследнай вытворчасцю АН БССР. З 1980 па 1984 гады — панамар і чытальнік у Свята-Георгіеўскай царкве в. Забалоцце Смалявіцкага раёна. З 1984 па 1985 гады працаваў у НДІ прыкладных фізічных праблем. З канца 1980-х — брат міласэрнасці ў сястрынстве Сафіі Слуцкай пры кафедральным саборы, а потым дырэктар адной з першых нядзельных школак у Мінску. З 1985 па 1993 гады працаваў дворнікам. У 1993—1994 гадах працаваў настаўнікам фізікі.

У 1997 годзе экстэрнам скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1994 годзе, быў настаяцелем храма ў в.Строчыцы. З сярэдзіны 1990-х першым праваслаўных святароў у Мінску пачаў на службах чытаць Евангелле па-беларуску. У 1995 г. — настаяцель храма ў г.п. Дружны. У 1996—2007 гг. — клірык Свята-Пакроўскага прыходу (м-н Вяснянка). У 1997—2003 гг. — выкладчык Святога Пісьма ў Мінскай духоўнай вучэльні.

З 1999 года стаў актыўным карыстальнікам інтэрнэту і стварае сайт «Дзёньнік сьвятара». З 2003 г. разам з Наталляй Васілевіч стварае беларускі партал «Царква». Публікуецца ў выдавецтве «Образ». Аўтар часопісаў «Фома», «Дорога вместе», сайта «Православие и мир». 8-11 снежня 2006 г. быў удзельнікам семінара сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі «Сіндэсмас» на тэму «Царква ў жыцці грамадства і навакольнага свету». У 2008 годзе выступіў у падтрымку пратэстанцкай царквы Новае жыццё, якой улады пагражалі канфіскацыяй памяшкання.

З 2009 года клірык мінскага прыходу Св. Міхала Арханёла. Са студзеня 2009 па кастрычнік 2009 — дыспетчар аўтаматызаваных сістэм кіравання ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У 2013 годзе выступаў супраць смяротнага пакарання, заявіўшы, што смяротнае пакаранне ўступае ў супярэчнасць з Евангеллем.[1] У 2014 годзе выступіў за самакіраванасць БПЦ. 8 сакавіка 2015 года адслужыў першую службу на беларускай мове ў храме Св. Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у мінскім мікрараёне «Сухарава». З 8 снежня 2018 года — старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання стаміраваных.

Выступіў з крытыкай мітрапаліта Паўла, калі 4 і 13 красавіка 2019 года ў Курапатах былі знесены каля сотні драўляных і металічных крыжоў, усталяваных на грошы грамадскасці, а кіраўніцтва БПЦ не давала ніякіх камэнтароў на гэтую тэму.

У кастрычніку 2018 года ў сваім Фэйсбуку выступіў з крытыкай Патрыярха Кірыла за незвяртанне ўвагі на сотні вернікаў, якія чакалі Патрыярха цягам гадзін перад царквой, куды можна было патрапіць толькі па пропусках.

29 кастрычніка 2018 года асвяціў новую алею крыжоў у Курапатах на месцы масавага пахавання ахвяраў савецкіх рэпрэсій.

Выступіў супраць гвалту з боку праваахоўных органаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Быў адным з заснавальнікаў групы «Хрысціянская візія». Быў вымушаны пакінуць Беларусь, жыве ў Літве.[2]

Аўтар Тэлеграм-канала «Поп вне игры».

Забароны ў служэнні правіць

15 верасня 2006 года Мінскі епархіяльны савет вынес папярэджанне Аляксандру Шрамко за ягоную дзейнасць у інтэрнэце і выказванні ў ягоным «Жывым журнале». 15 мая 2007 года мітрапаліт Філарэт забараніў Аляксандра Шрамко ў святарскім служэнні і залічыў яго па-за штат да раскаяння «за неаднаразовае парушэнне клірыкам царкоўнай дысцыпліны, кананічных правіл і пастаноў». Непасрэднай прычынай царкоўнага пакарання стаў удзел у прэс-канферэнцыі арганізатараў кампаніі «За свабоду сумлення» 25 красавіка 2007 года, прысвечанай закону аб свабодзе сумлення. Аляксандр Шрамко рэзка крытыкаваў гэты закон, і ягоная пазіцыя разышлася з афіцыйнай пазіцыяй Беларускай праваслаўнай царквы. 2 сакавіка 2009 года мітрапаліт Філарэт аднавіў айца Аляксандра Шрамко ў святарскім служэнні.

23 сакавіка 2018 года святар быў выкліканы на епархіяльны сход Мінскай епархіі з-за «правакацыйных публікацый»[3], адзіным прыкладам якіх быў прыведзены артыкул «За што і як плаціць святару?»[4]. Сход вырашыў накіраваць — у выпадку нераскаяння, — пытанне аб «мэтазгоднасці […] святарскага служэння» айца Аляксандра Шрамко ў царкоўны суд Мінскай епархіі. З парушэннем працэсуальных норм 16 кастрычніка 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел самастойна прыняў рашэнне аб адлічэнні святара за штат.[3] 8 лістапада 2019 года Епархіяльная рада Мінскай епархіі працягнула забарону ў служэнні яшчэ на год.[5]

Бібліяграфія правіць

  • Духовные движения в народе Божьем (2003)
  • Дневник священника. Нестандартные ответы на трудные вопросы (2006)
  • "Компонент насилия в богослужебной практике Русской Православной Церкви". Збожжа (2): 73–80. 2020.

Зноскі

  1. Святар Аляксандр Шрамко: «Смяротнае пакаранне ўступае ў супярэчнасць з Евангеллем»
  2. «Калі царква адмаўляецца падтрымліваць людзей у турмах, яна адварочваецца ад Хрыста». Шчырае інтэрв'ю з айцом Аляксандрам Шрамко. Наша Ніва (14 студзеня 2022). Праверана 26 ліпеня 2022.
  3. а б Олег Бреский; Наталля Василевич (2020). "Иерархия против права: дело Белорусской Православной Церкви против иерея Александра Шрамко". Збожжа (2): 82–94.
  4. Свящ. Александр Шрамко. За что и как платить священнику (руск.). Царква (7 лютага 2017). Праверана 26 ліпеня 2022.
  5. УКАЗ № 1-01/76 ОТ 8 НОЯБРЯ 2019 ГОДА(недаступная спасылка). Минская епархия Белорусской Православной Церкви Московского Патриархата. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2022. Праверана 26 ліпеня 2022.

Спасылкі правіць