Свята-Георгіеўская царква (Забалоцце)

Свята-Георгіеўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Забалоцце Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
54°00′19″ пн. ш. 28°01′31″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Забалоцце
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Смалявіцкае благачынне
Архітэктурны стыль псеўдарускі
Дата пабудовы 1907 год

ГісторыяПравіць

Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1907 годзе з дрэва, у 1990-я гады абкладзена цэглай.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з рысамі псеўдарускага стылю. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца рытмічнай і ярусна нарастаючай кампаноўкай 3 прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды з бакавой нізкай рызніцай, а таксама іх двухсхільных паўвальмавых дахаў, ствараючых па фронце трапецападобныя франтоны. У ярусную кампазіцыю ўключаны двухслуповы ганак галоўнага ўвахода пад двухсхільным дахам. Цэнтр даху асноўнага зруба завершаны стылізаванай цыбулепадобнай галоўкай на чатырохгранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады па восях сіметрыі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць