Вальмавы дах
Ва́льмавы дах — від даху з чатырма схіламі, прычым тарцовыя схілы маюць трохвугольную форму (завуцца «вальмы») і распасціраюцца ад канька да карніза. Два іншых схілы трапецыяпадобнай формы. У выпадку, калі тарцовыя схілы абрываюцца, не даходзячы да карніза, дах завецца паўвальмавым (галандскім).
На Беларусі пакрыцці з вальмы выкарыстоўваліся ў народным жыллі, гаспадарчых будынках, некаторых манументальных збудаваннях (палацы ў г.п. Дзятлава, в. Грозаў Капыльскага раёна, цэрквы ў вёсках Лелікава Кобрынскага, Здзітава Жабінкаўскага раёна).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Вальмовая крыша // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)