Адкрыць галоўнае меню

Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ

Факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій (РФіКТ) (да 2010 года — факультэт радыёфізікі і электронікі) — адзін з буйнейшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Створаны ў 1976 годзе.

Факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Факультэт РФіКТ БДУ.jpg
Заснаваны 1976
Дэкан Малы Сяргей Уладзіміравіч
Месцазнаходжанне Мінск, Курчатава, 5
rfe.by

Сферы дзейнасці выпускнікоў факультэта: інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, радыёэлектроннае і аптычнае прыборабудаванне, камп'ютарныя сеткі, праграмаваная электроніка, мікраэлектроніка, нанаэлектроніка, лазерныя аптычныя тэхналогіі і іншыя.

Факультэт мае цесныя навукова-тэхнічныя сувязі з шэрагам замежных навуковых цэнтраў: Рурскім універсітэтам (Нямеччына); Ліёнскай тэхнічнай школай (Францыя); Орхускім універсітэтам (Данія); Расійскім інстытутам касмічных даследаванняў, а таксама з шэрагам універсітэтаў Расіі, Украіны, Польшчы.

Пра факультэтПравіць

На факультэце працуюць больш за 100 выкладнікаў, многія з якіх маюць вучоныя ступені. Факультэт вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасцях:

  • Радыёфізіка (кваліфікацыя: «Радыёфізік»)
  • Фізічная электроніка (кваліфікацыя: «Фізік. Інжынер»)
  • Камп’ютарная бяспека (радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі) (кваліфікацыя: «Спецыяліст па абароне інфармацыі. Радыёфізік»)
  • Практычная інфарматыка (інфармацыйныя тэхналогіі тэлекамунікацыйных сістэм) (кваліфікацыя: «Інфарматык. Спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях тэлекамунікацыйных сістэм»)
  • Аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (кваліфікацыя: «Спецыяліст па аэракасмічных радыёэлектронных і інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях. Радыёфізік»)

На ўсіх спецыяльнасцях вывучаюцца наступныя дысцыпліны: вышэйшая матэматыка, агульная і тэарэтычная фізіка, інфарматыка, радыёфізіка, электроніка.

Структура факультэтаПравіць

КафедрыПравіць

  • Кафедра радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій
  • Кафедра квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі
  • Кафедра фізічнай электронікі і нанатэхналогій
  • Кафедра інфарматыкі і камп'ютарных сістэм
  • Кафедра інтэлектуальных сістэм
  • Кафедра тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій
  • Кафедра сістэмнага аналізу і камп'ютарнага мадэлявання
  • Кафедра фізікі і аэракасмічных тэхналогій

Навукова-даследчыя лабараторыіПравіць

  • лазерных сістэм
  • матэрыялаў і прыборных структур мікра- і нанаэлектронікі
  • інфармацыйна-вымяральных сістэм
  • прыкладных касмічных тэхналогій
  • метадаў апрацоўкі інфармацыі

Студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі:Правіць

  • паўправадніковых лазераў
  • матэрыялаў і тэхналогій мікраэлектронікі
  • мадэлявання і аналізу стахастычных працэсаў і сістэм

РазмяшчэннеПравіць

ГалерэяПравіць

СпасылкіПравіць