Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў
Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў (нар. 27 лістапада 1973, г. Новалукомль, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, лазернай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2022), дацэнт (2003)[1].
Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2022) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёфізіка і фізічная электроніка», 1996; аспірантура, 2000).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2000, факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, дацэнт кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій, з 2021 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і фізіка легіраваных паўправадніковых звышрашотак; нелінейныя аптычныя працэсы ў паўправадніковых фатонных крышталях на гетэраструктурах; фізіка працэсаў у квантава-каскадных лазерных структурах.
Зноскі
- ↑ Дзмітрый Уладзіміравіч Ушакоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022. Праверана 23 верасня 2022.
Літаратура
правіць- Оптические и генерационные характеристики полупроводниковых инжекционных лазерных структур на квантовых ямах и сверхрешетках : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.21 : защищена 15.02.2022 : утверждена 22.06.2022 / Ушаков Дмитрий Владимирович. ― Минск, 2022.
- Электронные и оптические процессы в легированных сверхрешетках на основе GaAs : диссертация … кандидата физико-математических наук : 01.04.10 ; 01.04.21 : защищена 14.04.2000 : утверждена 28.06.2000 / Ушаков Дмитрий Владимирович. — Минск, 2000.
- Nonlinearities in the reflection and transmission spectra of the photonic bandgap heterostructures with n-i-p-i crystals / D. V. Ushakov, V. K. Kononenko, M. Marciniak // Optical and Quantum Electronics. — 2007. — Vol. 39, № 4/6. — P. 491—499.