Іаан (Хама)

епіскап Беларускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі

Архіепіскап Іаан (свецкае імя: Леў Данілавіч Хама́; нар. 25 сакавіка 1963, Калбаевычы, Самбірскі раён, Львоўская вобласць, УССР) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі, кандыдат багаслоўя.

Архіепіскап Іаан
Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі
Царква Беларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць праваслаўны святар
Месца працы
Імя пры нараджэнні Леў Данілавіч Хама
Нараджэнне 25 сакавіка 1963(1963-03-25) (62 гады)

Узнагароды
ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены III ступені ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
ордэн святога прападобнага Паісія Велічкоўскага II ступені ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені
юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана» юбілейны медаль «1000-годдзе скону святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра»

Біяграфія

правіць

Скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю ў 1989 годзе. Пасля яе заканчэння быў залічаны ў Маскоўскую духоўную акадэмію, вучобу ў якой завяршыў экстэрнам у 1993 годзе.

З 1990 года працаваў у Мінскім Епархіяльным упраўленні.

15 снежня 1992 года прыняў манаскі пострыг з імем Іаан. 3 студзеня 1993 года быў пасвечаны ў сан іерадыякана, а 20 чэрвеня — у сан іераманаха.

Са жніўня 1992 года — выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі на кафедрах сектазнаўства і літургікі. З верасня 2001 года — дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі на кафедры царкоўнай гісторыі[1].

13 сакавіка 2002 года Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы благаславіў сакратара Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення архімандрыта Іаана прыняць архіерэйскі сан.

На пасяджэнні Святога Сінода Беларускага Экзархата ад 4 чэрвеня 2002 года было прынята рашэнне, зацверджанае Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II, аб прызначэнні епіскапа Барысаўскага Іаана, вікарыя Мінскай епархіі, на Брэсцкую епіскапскую кафедру.

20 лістапада 2016 года, у дзень святкавання 70-годдзя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, у маскоўскім кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля быў узведзены ў сан архіепіскапа[2].

Узнагароды

правіць
  • Ордэн Святога Дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ст.;
  • Медаль Святога Дабравернага князя Данііла Маскоўскага;
  • Ордэн Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны III ст. Польскай Праваслаўнай Царквы;
  • Ордэн Святога Прападобнага Паісія Велічкоўскага II ст. Праваслаўнай Царквы Малдовы.

Зноскі

  1. Іаан, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі — Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы
  2. Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан (Хама) стаў архіепіскапамНаша ніва, 21 лістапада 2016. (бел.)