Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
юбілейны медаль
Юбіле́йны меда́ль «20 год вы́ваду саве́цкіх во́йскаў з Афганіста́на» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 8 студзеня 2009 г.
Юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца |
1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы доўг у Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.; 2.вайскоўцы Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, працаўнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераіцка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечванне памяці паўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сямей загінуўшых. |
||
Падставы ўзнагароджання | У гонар воінаў, якія ўдзельнічалі ў Афганскай вайне. | ||
Дата заснавання | 8 студзеня 2009 | ||
Статус | уручаецца |
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджваннеПравіць
Медаль прысуджаецца ў гонар воінаў, якія ўдзельнічалі ў Афганскай вайне.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:
- Грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы доўг у Республіцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па люты 1989 г.;
- вайскоўцы Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, працаўнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераіцка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечванне памяці паўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сямей загінуўшых.
Агульны тыраж медалёў склаў 32000 штук. Вытворчасцю медалёў займалася прадпрыемства «СЭНС-ГЕРАЛЬДЫКА»