Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская, сапр.: Людміла Іванаўна Шніп (5 ліпеня 1965, Мінск) — беларуская паэтка, пісьменніца, літаратурны крытык.
Людміла Рублеўская | |
---|---|
![]() Людміла Рублеўская пад час XX Міжнароднай кніжнай выстаўкі (Мінск, 2013) | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Людміла Іванаўна Шніп |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1965 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Віктар Шніп |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, журналістка, літаратурны крытык |
Гады творчасці | 1983 — цяп. час |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
lir-book.by(бел.) | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыцай аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыцай аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактаркай аддзела літаратуры. З 2003 па жнівень 2020 года працавала аглядальніцай аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня»[1].
ТворчасцьПравіць
Дэбютавала вершам у 1983 (газета «Знамя юности»). Аўтарка зборнікаў «Крокі па старых лесвіцах» (паэзія, 1990), «Адукацыя» (паэзія, 1990), «Замак месячнага сяйва» (паэзія), «Старасвецкія міфы горада Б» (проза, 2002), кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000), аповесцей «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2001), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2002), «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2007), раманаў «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), «Сутарэнні Ромула» (2010), серыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2012—2017), драматычных паэм «Пасля Цэзара», «Першы запавет» і інш. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях.
Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім[2].
ПрызнаннеПравіць
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Рублёўскай. 15 кастрычніка 2015 |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Рублёўскай. 24 верасня 2018 |
- Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 года)
- 2014 год — Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф»
- 2017 год — Лаўрэатка Нацыянальнай літаратурнай прэміі, у намінацыі «Найлепшы празаічны твор» — за раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»[3]
Зноскі
- ↑ Пісьменніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня». novychas.by (22 верасня 2020). Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ Алег Грушэцкі Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Саюз пісьменнікаў Беларусі, 18 ліпеня 2014. — В. 4777. — № 28. — С. 6. — ISSN 0024-4686. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2014.
- ↑ Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4.
ЛітаратураПравіць
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Рублеўская Людміла // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
- Рублеўская Л. Па абодва бакі ад Кальварыі // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 348—358.
- Грышчук Наста Не забі ў сабе падлетка, або Чаму людзям падабаюцца авантуры? // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 17 ліпеня 2015. — № 28. — С. 6.