Сутарэнні Ромула

раман Людмілы Рублеўскай

«Сутарэнні Ромула» — раман Людмілы Рублеўскай. Раман «Сутарэнні Ромула» ўпершыню апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў»[1] (2011 год, № 47—49[2]. Асобнай кнігай зборнік раманаў выйшаў у 2012 годзе, выдавецтва СБП «Кнігазбор» (у серыі «Кнігарня пісьменніка», выпуск 26)[3].

«Сутарэнні Ромула»
Жанр проза
дэтэктыў
Аўтар Людміла Рублеўская
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2010
Дата першай публікацыі 2011
Апублікаваны ў Дзеяслоў
Электронная версія

У 2011 годзе Людміла Рублеўская за свой раман «Сутарэнні Ромула» стала лаўрэаткай прэміі імя Францішка Багушэвіча[3].

Два раманы Людмілы Рублеўскай — «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэнні Ромула» звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі. Дзеянні ў раманах разгортваюцца як ў сучаснасці, так і ў мінулым. У іх зроблены акцэнт на гістарычнаю памяць. Абодвум раманам характэрна псіхалагічная глыбіня, эпічнасць падзей, і напружанасць сюжэту. У гэтых творах прасочваецца спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю[3].

Сюжэт кнігі пабудаваны, як падарожжы ў часе і дэтэктыўныя расследаванні, у іх паказана гісторыя кахання герояў, дзеля якога ім не шкада і памерці, чытачу адкрываецца запаветная краіна Альбарутэнія. Кніга загадкава апавядае, якім чынам прафесар Скаловіч трапіў з засценкаў НКУС 1937-га ў дом каля Кальварыйскіх могілак 2000-га, чытач даведаецца чаму супрацоўніца выдавецтва Арсенія Вяжэвіч так падобная да графіні на партрэце XIX стагоддзя, і іншае. У кнізе паказаны неверагодны лёс герояў, якія спрабуюць захаваць чалавечую годнасць сярод найгоршых пакут і выпрабаванняў[4]

Зноскі

  1. Сутарэнні Ромула. Раман. (Пачатак). Анонс. час. Дзеяслоў. Праверана 28 лютага 2013.(недаступная спасылка)
  2. У кнігарні “логвінаЎ” прэзентавалі 53-ы нумар “Дзеяслова”(недаступная спасылка) (26 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2013. Праверана 28 лютага 2013.
  3. а б в Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула. Knihi.by. Праверана 28 лютага 2013.
  4. Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Бібліятэка. =Саюз беларускіх пісьменнікаў. Праверана 28 лютага 2013.