Ночы на Плябанскіх Млынах

«Ночы на Плябанскіх Млынах» — містычная аповесць беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Напісана ў 2006 годзе[1].

«Ночы на Плябанскіх Млынах»
Жанр Гістарычная проза
Аўтар Людміла Рублеўская
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2006
Дата першай публікацыі 2007
Электронная версія

Сюжэт правіць

Сюжэт складаюць міфы і легенды Мінска, якія пераплятаюцца ў містычна-рамантычную карціну[2].

Публікацыі правіць

Упершыню твор апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў» (№3/2007)[3]. Таксама твор увайшоў у зборнікі «Жаніх пані Данусі» (2012) і «Ночы на Плябанскiх Млынах» (2013).

Пераклады правіць

Пераклад на рускую мову: Л. Чэслаўская (Ночи на Плебанских Мельницах)

Пераклад на украінскую мову: В. Сандыга (Ночі на Плебанських Млинах)[4].

Намінацыі правіць

У 2014 годзе аповесць намінавана на прэмію Гедройца[5][1].

Рэйтынгі правіць

Па версіі выдавецтва «Звязда» і літаратуразнаўцы Ганны Кісліцынай твор у 2013 годзе прызнаны адным з лепшых[6].

Па версіі газеты «Наша ніва» кніга «Ночы на Плябанскіх млынах» увайшла ў дзясятку найлепшых кніг 2013 года[7].

Літаратура правіць

Зноскі

  1. а б Кавальскі М.. Топ-5 претендентов на Гедройца (руск.). Наша ніва (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2014. Праверана 15 лютага 2014.
  2. Рублеўская, Л. І. Ночы на Плябанскіх млынах. Мастацкая літаратура. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2014. Праверана 15 лютага 2014.
  3. Кляванец Ю.. Людмила Рублевская. «Ночи на Плебанских Мельницах» (руск.). Сравнительный анализ журналов «Нёман» и «Дзеяслоў». ЛитКритика.by (18 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2014. Праверана 15 лютага 2014.
  4. Ночы на Плябанскiх Млынах (руск.). Лабараторыя фантастыкі. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 лютага 2014.
  5. Кавальскі М.. Наумчик, Дашкевич, Северинец и другие: объявлен полный список претендентов на премию Гедройца. Наша ніва (13 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 15 лютага 2014.
  6. Кісліцына Г.. Лепшыя кнігі 2013 года. Звязда (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2014. Праверана 15 лютага 2014.
  7. Макарэвіч С., Капк М.. Найлепшыя кнігі 2013 паводле версіі «Нашай Нівы» (31 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лютага 2014.