Ганна Мікалаеўна Кісліцына

беларуская літаратуразнаўца, крытык, публіцыст
(Пасля перасылкі з Ганна Кісліцына)

Ганна Мікалаеўна Кісліцына (нар. 8 верасня 1967, Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі літаратурны крытык, літаратуразнаўца, публіцыст. Доктар філалагічных навук (2016).

Ганна Мікалаеўна Кісліцына
Дата нараджэння 8 верасня 1967(1967-09-08) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Міхась Тычына
Маці Ала Канстанцінаўна Кабаковіч
Род дзейнасці літаратуразнаўца, крытык, публіцыстка
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Сайт annahonda.livejournal.com

Біяграфія правіць

Яе бацькі — доктар філалагічных навук Міхась Тычына і літаратурны крытык Ала Кабаковіч[1].

Скончыла Беларускі філіял філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру Інстытута літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля вучобы выкладала ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.

Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Аўтар манаграфій па гісторыі літаратуры. Вядзе калонку ў газеце «Звязда»[2] і калонку на сайце «Новая Еўропа»[3]. З 2018 года вядзе рубрыку на TUT.BY з літаратурнымі і крытычнымі артыкуламі[4].

Узнагароды правіць

Бібліяграфія правіць

  • «Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці» (1997);
  • «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000);
  • «blonde attack» (2006);
  • «Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы» (2006);
  • «Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010).
  • Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ ― ХХІ стагоддзяў. — Мн.: Права і эканоміка, 2015.

Зноскі

  1. Кислицына, Анна Николаевна (доктор филологических наук ; род. 1967). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 12 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
  2. Ганна Кісліцына. Звязда. Праверана 12 жніўня 2019.
  3. Ганна Кісліцына(недаступная спасылка). Новая Эўропа. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2019. Праверана 12 жніўня 2019.
  4. Авторские новости: Анна Кислицына (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2019. Праверана 12 жніўня 2019.

Літаратура правіць

  • Аляшкевіч М. Ганна Кісліцына ў плыні сучаснай беларускай літаратуры… // «Маладосць» № 3(640), 2007. — С. 98-102.

Спасылкі правіць